Ого! Не вельмі згаворышся [справішся ў гутарцы, у спрэчцы, у жартах] з гэткім. Бачу, малады, але спелы. Мін. р., Сёмк. Гарад. Малады, а спелы! Навучыш, як мне жыць — купляць вотруб'я ці мукі, прадаваць сала ці купляць? На ўсё табе дзела! Кабана выкармлю, то на базары і ты купіш. Занадта берацёся вучыць усіх. Малады, а такі спелы... Тамсама. Параўн. (у руск.): молодой да ранний. МАЛАНКАЮ СМАЛІЦЬ. МАЛАНКАЮ СМАЛЯНУЦЬ (смальнуць). 1. Вельмі хутка працаваць, рабіць што. Ды яна проста маланкаю смаліць, — гэтак лоўка робіць. У дарозе з Мін. на Валож. Я не ўмею, а ты дык ужо маланкай смаліш? І ты не надта шмат зрабіла!.. Мін. р., Салом. 2. Востра гаварыць, сказаць, сказануць. Ён, гэты Галу*б, так смальне маланкай, што яму і сказаць няма чаго. Язычок, каб яго… Мін. р., Салом. Ён хай скажа, хай толькі азавецца!.. То смаляну яму маланкаю. Тамсама. Параўн. (у руск.): брить, оторить. МАЛАТАРНЯ ПУСТАЯ. З адцен. пагардл., асудж. Балбатун, меляя*. Далі новага брыгадзіра, а хлопцы не ўзлюбілі: ведаць ведае [справу], але вельмі малатарня пустая: тарахціць, балбоча і балбоча, што толькі на язык. Такі, брат, у нас не ўбудзе. Люб. р., Жа*лы. Каб з кім, а з таею [тою] малатарняю рабіць разам не буду. Гл. р., Ад. А не тарабань ты — малатарня пустая. Каб толку, а то... Гл. р., Кл. Сціхні ты, пустая ты малатарня. Тамсама. МАЛЕБНЫ ПРАВІЦЬ. 1. Набажэнства ў царкве. Пазваў... папа, і сталі мале*бны пра*віць. Бых. п. (Е. Рам., БС, ІV). 2. Дакучлівае павучанне, дакучлівае разжоўванне кімсьці нейкай думкі, выпадку, здарэння. Схадзілі на вечарынку, дык усю раніцу мале*бны пра*віш. Асіп. р., Дубр. Яму пападзіся, дык месяц будзе правіць малебны ды вучыць на ўсе лады. Навагр. р., Любча. Гл.: ка*за*нь казаць. МАЛОЦЬ (сыпаць) НЕ ПАДСЯВАЮЧЫ. Не задумваючыся, гаварыць абы-што, усялякае глупства; балбатаць, несці (малоць) лухту; маніць. Вазьмі цябе такую за жонку, то рабіць ці рабіцьмеш, а век малоцьмеш не падсяваючы. Гл. Няма ніякага толку. Зачапі — дык сыпле не падсяваючы; не кінь, то дзень не перасціхне. Тамсама. МАЛОЦЬ ПУСТОЕ. НАМАЛОЦЬ ПУСТОГА. З адцен. асудж. Гаварыць (казаць) абы- што, без толку; балбатаць, малоць языком. Гадзіны дзве пустое малоў. Віл. р., Раёўка. Ага ж, намалоў пустога воз!.. Тамсама. Ён пустое меле, а ты? А ты дык разумнае кажаш? Ты ўжо вельмі золата награбаеш? Гл. р., Слаўк. Кінь малоць пустое. Тамсама. МАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ. ПАМАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ. НАМАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ. З адцен. асудж. Гаварыць (казаць) абы-што, без толку; балбатаць, малоць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вотрубя, отбрить
7 👁