Малады це*сля гожа меле языком, але нічога яшчэ не будаваў, ды, мабыць, і не ўмее будаваць. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Не мялі сваім нямытым языком. Калінк. р., Ліц. Меле языком, як цяля хвастом. Лід. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Языком меле, як хвастом целя. (І. Нас., СБП). Параўн:: языковае мліва, язык меле. Параўн. (у руск.): трепать (болтать, чесать) языком. МАТЫЛІЦУ ВЫГНАЦЬ з каго. Адвучыць каго ад дурыкаў, дураслівасці. Матыліца — хвароба авечак, коз; пры гэтай хваробе жывёліна круціцца. Тут матыліца — дурыкі, дураслівасць. Не перастанеш, то рэмнем маты*ліцу выганю. Гл. р., Вайц. Ці з яго толк будзе? Чуць што — і закруціць, і пайшоў!.. Я з цябе маты*ліцу выганю! Гл. р., Кл. Перайна*чся, хлопча, бо так выгане нехта маты*ліцу, што… Тамсама. І ты з яго матыліцы не выгнаў. Тамсама. МЕСЦА (сабе) НЕ ЗНАХОДЗІЦЬ. Пра стан моцнай усхваляванасці, устрывожанасці, болю. А багаты Крыўда і месца сабе не знаходзіць, так яго распаляе зайздрасць. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Што так, што так балеў зуб!.. Ночачку месца сабе не знаходзіла. Малад. р., Радашк. МЕСЦА НЕ САГРЭЦЬ. Гл. НЕ САГРЭЦЬ МЕСЦА. МЕЦЬ ВЕРУ. Верыць. Не маю на цябе веры. Пар. р. (С. Некраш., Да характ. гавор.). Як раз зманіш, то і на цябе веры не мецьмуць. Гл. р., Зубар. На цябе ён мае веру. Гл. р., пас. Я. Куп. Параўн. (у руск.): верю (не верю) в тебя. МЕЦЬ ГАСЦІНУ. Гл. ГАСЦІНУ МЕЦЬ. МЕЦЬ ДАЧЫНЕННЕ. 1. Мець справу да каго, мець адносіны да каго. Нічыпар мае дачыненне да коней. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Да гэтага я не маю дачынення. У дарозе з Мін. у Нясвіж. 2. Мець дачыненне з кім — мець справу з кім, мець інтымныя сувязі з кім. Жыве малады пан з жонкаю дый рад, што і яна яго не займае, бо ён ужо не мажэ [не можа] мець з жанчынамі дачыненне. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). МЕЦЬ МУХІ Ў НОСЕ, МУХІ Ў НОСЕ ў каго. Пра ўпартага, узбаламучанага, капрызніка. Той як калі: калі ўсё ідзе гладка, а калі прыйдзе з мухамі ў носе. Баран. р., Моўч. А ў цябе няма мух у носе? Стаўб. р., Мікал. Фанабэрысты, ма*е мухі ў носе. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Параўн. (у руск.): с норовом. МЕЦЬ УВАГУ на каго, на што. Зважаць на каго, на што, на чыю просьбу, на чыё слова; звяртаць увагу. Як будзе вучыцца паступаць, дык каб на яго мелі ўвагу. Баран. р., Каўп. Пачаў ён крычаць, зваць людзей на ратунак, але ніхто не памагае, бо людзі кінулі вёску, а непрыяцель, зрабіўшы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁