сваё ліхое дзела, не мае ўвагі на сляпога, а хутчэй ідзе далей. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Параўн.: Жаль увагі не мае (пра помсту скрыўджанага). Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). МІЖ МОЛАТА І КАВАДЛА. У вельмі цяжкім, безвыходным становішчы, калі ў кагосьці адначасова дзве непрыемнасці, няўдачы, бяды; між двух агнёў. Папаў між молата і кавадла. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Параўн.: Між дзвярэй пальца не садзі. Докш. р., Пустас. Параўн. (у руск.): между молотом и наковальней. МІНАЮ НАМАГАЦЬ. 1. Рабіць выгляд стараннага, стараннасці (быццам стараецца, напружваецца). Мінаю намагаць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Што ты лянуешся? Мы пром [цягнем], аж вочы на лоб лезуць, а ён толькі мінай намагае ды крэкча. Малад. р., Бак. 2. Уздзейнічаць выглядам, выразам твару, паста*ваю. Расказаць, як прасіліся? Ось раскажу. Злавіў па*наў ляснік, прывёў да пана. Стаім, чакаем, як яно тут будзе. Бачу, трэба хіба прасіцца: бяда! Я і так, я і гэтак прашуся — нічога. А ён стаіць ціхенька ля мяне. Зірну — а ён так мінаю намагае! Так намагаў мінаю, што пан глядзеў, глядзеў ды як зарагоча. Ого! Ён умеў, як маладзейшы быў! Любога артыста скасаваў бы, — гэткі штукант! Мін. р., ст. Радашк. МОКНУЦЬ У ГАРЭЛЦЫ. Гл. У ГАРЭЛЦЫ МОКНУЦЬ. МОЦНАЯ (крэпкая) ГАЛАВА. Пра здольнага да навукі і нястомнага на разумовай працы. У гэтых во Снітковых зяць занадта вучаны быў. Казалі, у яго надта моцная галава. Малад. р., Міг. Тарашкевіча я бачыць бачыў, але не ведаў. А як Міхайлоўскі, дык з ім ледзь не разам босыя бегалі. Каб майму ўнуку такую моцную галаву! Малад. р., Сыч. Не яму ў акадэмію, — туды трэба крэпкая галава. Гл. р., Кл. МУХІ Ў НОСЕ ў каго. Гл. МЕЦЬ МУХІ Ў НОСЕ. МЯККА СЛАЦЬ каму. Залагоджваць добрым словам каго. Ты так мякка не сцялі. Ты мне кажы зразу, чаго хочаш ад мяне. А то пачаў, пачаў..., што не дачакацца. Малад. р., Радашк. Яго ў нас багата хто не любяць. Стане гаварыць табе, дык ужо так мякка сцеле, здаецца во-во хвастом завіляе. Кап. р., Пясоч. А вы ведаеце яго? Стары ўжо. Недзе ў вашым Мінску, даўно ён там. Паслухаць — эх, мякка сцеле! А зробіць так, што не спацьмеш. Не люблю, хто хітруе. Нядобры, хто мякка сцеле. У дарозе з Пясоч. ва Узду. Гл.: лёстачкамі слаць. МЯНЯЦЬ БЫКА НА ІНДЫКА. ЗМЯНЯЦЬ БЫКА НА ІНДЫКА. З адцен. жартаўл. ці іран. Выбіраць горшае; мяняць лепшае на горшае. Пераехаў у Загалле, — называецца, змяняў быка на індыка. Люб. р., Забал. А не мяняй ты быка на індыка. Чым табе тут нявыгада? Усе пад бокам. Тамсама. Вучыўся на інжынера, а тады кінуў, на бухгалтара пайшоў. Толькі што, — змяняў быка на індыка. Стар. Дар. Параўн.: Змяняў быка ў Мінску на індыка ў Пінску. (БППФ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁