НА АБАРАНКІ ЗАРАБІЦЬ. І. Насовіч: кажуць насмешліва пра пакаранага розгамі ці пугаю.
(І. Нас., СБП). Дакладней: атрымаць пакаранне, быць пакаранаму.
Глядзі!.. Заробіш на абаранкі! Гл. Не лезь, а то на абаранкі заробіш. Гл. р., Кл.
НА АДЗІН БОК З'ЕХАЦЬ. Гл. З'ЕХАЦЬ НА АДЗІН БОК.
НА АДЗІН ГЛЫК (глэм). Гл. НА АДЗІН ЗУБ (глэм, глык).
НА АДЗІН ЗУБ (глэм, глык) што каму. Вельмі мала, крышачку, раз глынуць (ежы, стравы).
Тая яечня — два яечкі! — Віцю на адзін зуб. Мін. Яму блінчык той на адзін зуб. Мсц. Трус
ільву на адзін глэм. Гл. р., Кл. На* кампоту. Тут яго на адзін глык табе. Мсц.
НА АДЗІН КАНЕЦ З'ЕХАЦЬ. Гл. З'ЕХАЦЬ НА АДЗІН БОК.
НА АДНОЙ НАЗЕ. Вельмі хутка (збегаць, злётаць).
Бяжы хуценька — на адной назе. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Мне толькі грошы — я на адной
назе, як стой збегаю! Сл. р., Трухан.
НАБЕГЧЫ (набягаць) НА ВОЧЫ каму. Гл. НА ВОЧЫ НАХОДЗІЦЬ (набягаць,
наскокваць) каму.
НАБІРАЦЦА (набрацца) РОЗУМУ. Гл. РОЗУМУ НАБІРАЦЦА.
НА ВАДУ БРАХАЦЬ. Бясконца піць, праганяць смагу.
Селядца наеўся, усю ноч на ваду брахаў. Кап. р., Аксам. Не вельмі старайся нанач салёныя
грыбы [есці]. Будзеш усю ноч на ваду брахаць. Тамсама. Смажыць у роце, хоць ты на ваду
брашы. Кап. р., Макр.
НАВАЖВАЦЬ НА СВАЁ. НАВАЖЫЦЬ НА СВАЁ. Настойваць, неадступна адстойваць
(прапанову, просьбу і г. д.).
Так наважыў на сваё, што мусілі прадаць цялушку, — хай едзе хоць сёння. Гл. р., Вольн. А ён
на сваё наважвае. Тамсама. Ты не вельмі так наважвай на сваё. Гл. р., Кл.
Параўн. (у руск.): настаивать на своем.
НА ВАЧАХ чыіх, у каго. 1. У полі зроку, на бачнасці, пры кім (пра здарэнне, падзею,
дзеянне).
Вы ж на маіх вачах раслі і гадаваліся. Гл. р., Барб. Стаім, дык на нашых вачах давай ён
чапляцца без нічога ніякага. Стар. Дар.
2. Відавочна.
А вада [у рэчцы] на вачах большае [павышаецца ўзровень вады]. Гл. р., Кл.
НАВЕРЗЦІ СЕМ КАРАБОЎ. З адцен. асудж., непаш. Нахлусіць, нагаварыць многа
прыдуманага і абы-чаго, намалоць языком, намалоць лухты. І. Насовіч: кажуць, калі хто
дакучыў сваёю хлуснёй. (І. Нас., СБП).
Не слухай яго, мой унучак, ён табе навярзе сем карабоў. Гл. р., Кл. Можа, што і не так.
Паедзеце ды будзеце недзе смяяцца: "Стары Філіповіч навёрз сем карабоў…" Гл. р., Зубар.
НАВЕРХ ВЫХОДЗІЦЬ (выйсці). Гл. ВЫЙСЦІ НАВЕРХ
Дадатковыя словы
зехаць
8 👁