НАВЕСЦІ (наводзіць) НА ДАРОГУ каго. Гл. НА ДАРОГУ НАВОДЗІЦЬ каго. НА ВОЧЫ (на вока) БРАЗГАЦЬ. Гл. УСКІДАЦЬ (бразгаць) НА ВОЧЫ (на вока). НА ВОЧЫ НАБЯГАЦЬ (наскокваць) каму. Гл. НА ВОЧЫ НАХОДЗІЦЬ каму. НА ВОЧЫ НАХОДЗІЦЬ (набягаць, наскокваць) каму. НА ВОЧЫ НАЙСЦІ (набегчы, наскочыць) каму. Выпадкова сустракацца з кім. Часам ідзеш, дык яны [дзікі] на вочы находзяць. Карэл. р., Мірат. А яму я стараўся на вочы не найсці: "А што?" "А чаго?" Малад. р., ст. Уша. Учора Гелеру на вочы наскочыла. Думала, што скажа, а ён як ішоў, так і пайшоў. Гл. р., Кл. Таварына, мой ты браце, і тая ўсякая бывае. Адно грызе і грызе, з чарады не выйдзе, дзень пасеш — што і на вочы не нойдзе. А другое, халера такая, наставіць рогі і ідзе куды ногі нясуць. Гл. р., Баян. НА ВОЧЫ НЕ НАПУСКАЦЬ каго. НА ВОЧЫ НЕ НАПУСЦІЦЬ каго. Вельмі варожа ставіцца да каго. Не выносіць прысутнасці каго. Рахманая і ціхая [карова], але чужога ў дварэ — не то ў хляве! — на вочы не напускае. Гл. р., Кл. Як знялюбіць каго, то і на вочы не напусціць. Тамсама. НА ВОЧЫ ПАКАЗАЦЦА (паказвацца) каму. Гл. ПАКАЗВАЦЦА НА ВОЧЫ каму. НА ВОЧЫ (на вока) УСКІДАЦЬ (ускінуць). Гл. УСКІДАЦЬ (бразгаць) НА ВОЧЫ (на вока). НАВЫЛЕТ (навылёт) БАЧЫЦЬ. Гл. БАЧЫЦЬ НАВЫЛЕТ (навылёт). НА ВЯРОЎКАХ ЗАГУЛЯЦЬ. Гл. ЗАГУЛЯЦЬ НА ВЯРОЎКАХ. НА ЧЫЁЙ ГАЛАВЕ. Гл. БЫЦЬ НА ЧЫЁЙ ГАЛАВЕ. НА ГАЛАВЕ (на галовах, галавою) ХАДЗІЦЬ. НА ГАЛАВЕ (на галовах, галавою) ЗАХАДЗІЦЬ. НА ГАЛАВЕ (на галовах, галавою) УСХАДЗІЦЦА. З адцен. дакору, асудж. Дурэць, сваволіць, гарэзаваць. А ваш, думаеце, лепшы? Пабачылі б, што вырабляе! На пераменцы, далібог, на галаве ходзіць. Дзярж. Скажы ж-бо! І ўнімку на вас няма! Сабраліся і дзень ходзяць на галовах. Гл. р., В. Пазбіраюцца, то чаго толькі не навычаўпляюць! А тады раздурэюцца ды ходзяць на галаве. Гл. р., Кл. Хай бы вы сціхлі! За*ра [зараз] хадзіць на галаве будуць. Віл. р., Карп. Галавою хадзіць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Малыя — то як малыя. Не ўшчувай, то і пайшлі на галовах хадзіць. Стаўб. р., Мікал. Ён добры, ласкавы, і дзеці пры ім не будуць хадзіць на галовах. Тамсама. 'Шчэ рабіць нічога не рабілі, а на галовах захадзілі. Такіх рабоцькаў не трэба мне. Гл. Як сышліся, і захадзілі на галовах. Стаўб. р., Мікал. Каб бачыла, што з імі! Збяруцца, як заходзяць на галовах, — як тыя сцены стаяць! Гл. р., Кл. Сціхніце хоць на часіну. Ужо на галовах усхадзіліся. Тамсама. На галовах захадзілі. Тамсама. НА ГАЛАВУ ЎССЕСЦІ каму. Жорсткім абыходжаннем, не маючы сумлення, прымусіць каго выконваць патрабаванні, скарыстоўваць чые паслугі. Не вельмі папускайся яму, бо ён на галаву табе ўссядзе. Сл. р., Трухан. Во гэткая ды каб у жонкі [каб гэткая стала жонкаю], то ўссядзе на галаву і дыхнуць не дасць, камандаваць будзе, як дармавым канём. — Дый ты гатовы ўссесці на галаву!.. Цаца такая… Малад. р., Аляхн. А хлопцам толькі папусці лейцы — на галаву ўссядуць. Гл. р., Кл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁