НА ГАРАЧЫ ЗУБ. На зле; у такі момант, у такую часіну, калі хто разгневаны, раззлаваны;
пагарачыўшыся, не адумаўшыся (рэзка ці груба сказаць, адказаць, адмовіць).
А кароль быў вельмі злосны, на гарачы зуб ўзяўся каля іх: "Скасаваць, каб не было і следу".
Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).
Гл.: пад гарачы язык.
Параўн. (у руск.): под горячую руку.
НА ГАСПАДАРКУ ВЫБІВАЦЦА (узбівацца, узбіцца). Гл. УЗБІВАЦЦА (выбівацца) НА
ГАСПАДАРКУ.
НАГУЛЬВАЦЬ (нагуляць) САЛА. Гл. САЛА НАГУЛЬВАЦЬ.
НА ДАБРО ІСЦІ (пайсці). Гл. ІСЦІ НА ДАБРО.
НА ДАРОГУ НАВОДЗІЦЬ каго. НА ДАРОГУ НАВЕСЦІ каго. Дапамагчы выбраць
жыццёвы шлях, дарогу ў жыццё, дапамагчы ўладкавацца ў жыцці.
Хто гарэлку п'е — не навядзе на дарогу. І ты з ім не хаўрусуй, бо на добрае такі не навучыць.
Гл. р., Кл. Сіротку тую выгадавалі і выхавалі, на дарогу навялі, а летась замуж аддалі. Малад.
р., Радашк. Ён вас на простую дарогу наводзіць. Каб ішлі проста, а не круцячы. Навагр. р.,
Свіц.
НА ДЗЕНЬ (на свет) ЗАЙМАЦЦА. Світаць.
Стружа ён сабе стружа, дый падспёўвае. Чуць пачало на свет займацца, ажно чуе яшчэ
здалёк, што нешта шуміць. Ваўк., Дварч. (М. Фед., ЛБ, ІІ, І). От толькі стала займацца на свет,
птушачкі запелі ўсялякімі галасамі, лес ажыў, загаманіў. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).
Толечкі на свет занялося, і ідуць ланцугом, адзін за адным, а тады адзін паўз адзін. Гл. р.,
Хал. Як толькі стане займацца на дзень, мы і паедзем разам. Гл. р., Стар.
НА ДОБРЫМ СЛОВЕ. Як падзяка за пажаданне, спачуванне, за добразычлівасць.
Хоць вы за мяне сказалі. Каб вы здаровенькія былі на добрым слове. Гл. р., Зубар. — Няхай
бы ты настраляў зверыны, каб пачаставаць старца [жабрака]. — Дзякуй вам на добрым слове,
— кажа старац, — у мяне е [ёсць] хлеб, што добрыя людзі далі… І пачаў старац частаваць
стральца ды рыбака. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).
НА ДУМКУ ПРЫХОДЗІЦЬ што. НА ДУМКУ ПРЫЙШЛО (прыйдзе) што.
Прыгадваецца, думаецца, прыпамінаецца.
А мне ўсё наша дачушка на думку прыходзіць. Малад. р., Удр. Хай вам не прыходзіць яно на
думку. Віл. р., Слаб. І нікому на думку не прыйшло, што гэта ўсё робіцца..., каб людзей
ашукваць. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР) Так ты і ўгадала, што яму на думку прыйшло. Гл. р.,
Слаўк. Мо' прыйдзе калісь на думку, дык хай напіша. Тамсама.
НАД УСІМ СВЕТАМ. Няма (не было, не будзе) на свеце роўных каму, чаму, за ўсіх на свеце
(разумнейшы і г. д.).
А яны пастроілі яму пакоі ды такія, што над усім светам, і абгарадзілі двор высачэнным
тынам. Бых. п. (Е. Рам., БС, ІV). Ты не будзь над усім светам. Не такія разумныя і больш за
цябе вучаныя е [ёсць]. Гл. р., Кл
10 👁