НА ЖАБІН СКОК. Вельмі мала (адлегласць, прастора).
Да паўдня выпалала на жабін скок. Мядз. р., Слаб.
НА ЖЫВОТ ПЛЯЧЫСТЫ. Гл. ПЛЯЧЫСТЫ НА ЖЫВОТ.
НА ЖЫТКУ (на жыццё) УЗБІЦЦА. Гл. УЗБІЦЦА НА ЖЫТКУ (на жыццё).
НА ЗВЕЙ (вей, узвей, узві) ВЕЦЕР (на вецер). Непрадумана, абыякава, без карысці
(гаварыць, казаць).
На звей вецер гаворыш. На вей вецер гаворыць. Гаворыць на вецер. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ,
ІV). Нашто абы-што кажаце? Яблыкі як яблыкі. А вы на ўзві вецер не кажыце. Мін., Камар.
Ці слухаць? Меле на ўзві вецер. Стаўб. р., Акін.
НАЙСЦІ НА ВОЧЫ каму. Гл. НА ВОЧЫ НАХОДЗІЦЬ (набягаць, наскокваць) каму.
НА КАНЦЫ ЯЗЫКА. Як адказ таму, хто кажа, што не ведае кудысьці дарогі, не ведае, як
праехаць, прайсці; спытайцеся (спытайся).
Пытаешся, як тую хату знайсці? А яна — на канцы языка! Віл. р., Раёўка. Няведамая дарога
на канцы языка. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Дарога на канцы языка. Тамсама. Жыве на канцы
языка. (І. Нас., СБП).
НА КАНЦЫ ЯЗЫКА КРУЦІЦЦА. Гл. КРУЦІЦЦА НА ЯЗЫКУ.
НА чыім КАРКУ СЯДЗЕЦЬ. Гл. СЯДЗЕЦЬ НА чыім КАРКУ.
НА КАРТАЧКУ ЗДЫМАЦА (зняцца). Гл. ЗДЫМАЦЦА НА КАРТАЧКУ.
НАКЛАСЦІ ПА ШЫІ каму. Гл. НАЛАЖЫЦЬ У КАЎНЕР (у каршэнь) каму.
НА КПІНКІ ПРЫСТАВАЦЬ да каго. Гл. КЕПІКІ СТРОІЦЬ з каго.
НАЛАЖЫЦЬ ГАЛАВОЮ. Гл. ГАЛАВОЮ НАЛАЖЫЦЬ.
НАЛАЖЫЦЬ У КАРШЭНЬ каму. Гл. НАЛАЖЫЦЬ У КАЎНЕР (у каршэнь) каму.
НАЛАЖЫЦЬ У КАЎНЕР (у каршэнь) каму. НАКЛАСЦІ ПА ШЫІ каму. Набіць,
адлупцаваць, надаваць.
Раз Аляксандра [імя мужчыны] і Макар набралі два вазы чужога сена. Ды злавілі, налажылі ў
каўнер, і сена адабралі, і — што толькі было — усё забралі. Гл. р., Кл. Мусіць, няма таго
лесніка ліхога, што ўсё страшыў: "У каўнер налажу!" Гл. р., Вайц. Налажылі яму ў каршэнь.
Пол. р., Сал. Багатыр [багаты чалавек]..., баючыся пакінуць грошай, як устане ад стала, каб...
накласці па шыі дый прагнаць, з гарачкі схапіў кулідку хлеба дый кінуў старцу проста ў
морду. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Даўней на кірмашы хоць каму, а накладуць па шыі. Гл. р.,
Ад. Бывала, як паедуць на кірмаш сюды, у Бярэзань [так спрадвечна называюць на
Бярэзіншчыне г. п. Беразіно], як вып'юць і паб'юцца, і накладуць у каршэнь адзін аднаму.
Бярэз. р., Бл.
Параўн. (у руск.): намять шею.
НА ЛАСКАВЫМ ХЛЕБЕ. Быць нахлебнікам, жыць на ўтрыманні чыім, на ласцы чыёй.
Свае гаспадаркі ён не меў, а жыў так-сяк у свайго зяця на ласкавым хлебе. Вядома, што
ласкавы хлеб горкі. Сл. п., Чудз. (А. Серж., КАБСП). Не дай бог на ласкавым хлебе
Дадатковыя словы
выпюць, пабюцца
6 👁