дажываць. Мін. р., ст. Белар. Я ж не на ласкавым хлебе: не я ў іх, а яны ў маёй хаце. Кароўку трымала, яшчэ і ім помач даю. Малад. р., Радашк. Параўн. (у руск.): быть приживальщиком, быть нахлебником. НА ЛЕС ГЛЕДЗЯЧЫ (гледзя). 1. Пра высокі рост. Ну і вырас ты на лес гледзячы. Навагр. р., Скрыш. Расці на лес гледзя. Шуміл. р., Лас. (Хрэстам.). 2. Пра жыццё, у якое ніхто не ўмешваецца, ніхто пабочны не парушае жыцця і спакою. Жылі сабе там людзі на лес гледзячы, ніхто іх не чапаў, ніхто ім ніякае бяды не рабіў, бо мо' кругом на сарачню або копу [капу] вярстоў не было ні вёскі, ніжоднае [ніводнае, ніякае] сялібы. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Было ў чым на людзі выйсці. Гл. 3. Пра дзяцінства, юнацтва без нагляду, без выхавання. Хутка яны выраслі на лес гледзячы ды так пашлі вычвараць, што няможна і людзям сказаць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Што з іх будзе? Ні бацька, ні маці на іх не глядзяць, растуць на лес гледзячы. Гл. р., Кл. Песціла дачку, рабіць не вучыла. Яна і вырасла на лес гледзячы. Светл. р., Казл. (Матэр. для сл.). НА ЛІХА. Гл. НА ЯКОЕ ЛІХА. НА ЛІХІ КАНЕЦ СЫСЦІ. Гл. СЫСЦІ НА ПУСТЫ (ліхі) КАНЕЦ. НА ЛЮДЗІ. Паказацца (выйсці) на людзі — паказацца людзям, выйсці на вуліцу, завітаць у госці, зайсці на сход, на вечарынку ці іншае зборышча людзей. Правінаваціўся, што і на людзі сорам паказацца. Гл. р., Баян. Хай бы вы — вы ж маладыя — хоць дзе на людзі выйшлі! А то сядзяць, толькі ў кніжкі глядзяць. Гл. р., Кл. НАМАГАЦЬ МІНАЮ. Гл. МІНАЮ НАМАГАЦЬ. НА МАЁ (тваё, яго, яе) ВЫЙШЛА. Так, як я (ты, ён) хацеў; па-мойму (па-твойму). Тады я скажу, як на маё выйдзе. Пруж. п., Вял. С. (Р. Шырма, БНП). Конча, каб на тваё выйшла? Гл. р., Кл. НА МАІХ (тваіх, яго, іх) РУКАХ. Пад чыімсьці наглядам, на чыёйсьці апецы. Я і за дамоўніцу. Пытаецеся, хто [дамоўніца]? Ну, дома ўсё на мне, гаспадарка на маіх руках. Карэл. р., Палуж. Як быў Сава за шчатавода [рахункавода], усё было на яго руках. Гл. р., Кл. Што робіць? Ды трое дзяцей на яе руках! А вы — "што робіць?". Валож. р., Сак. НАМАЛОЦЬ ПУСТОГА. Гл. МАЛОЦЬ ПУСТОЕ. НАМАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ. Гл. МАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ. НА (усю) МОЦ (сілу), НА (усю) МОЦ-СІЛУ (сілу-моц, моч-сілу, сілу-моч), НА МОЦ НА СІЛУ (на сілу на моц).   На ўсю моц гнаў каня. Скід. р., Гал. Размахніся на ўсю сваю сілу і дашвіргнеш [дакінеш]. Гл. р., Кл. Рабіў як сіла, стараўся на ўсю сілу. Гл. р., Вольн. На сілу-моц ем. Слон. п. (М. Фед., ЛБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁