ІV). На сілу-моц раблю. На сілу-моц бачу. Тамсама. На сілу-моц знайшлі тое парасятка. Навагр. п. (Тамсама). На моц на сілу скончыла. На моц на сілу зрабіла... Бегла на ўсю моч- сілу. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Гл.: як моц (сіла). Гл.: як моцы (сілы) стае. Гл.: як маеш (меў) моцы (сілы). Гл.: колькі моцы. Гл.: з усёй (з усяе) моцы (сілы). Параўн. (у руск.): что было силы (сил), что есть силы (сил); изо всех сил; на всю силу. НА НОГІ (на ножкі) ПАДЫМАЦЦА (падняцца). Гл. ПАДЫМАЦЦА НА НОГІ (на ножкі). НА НОГІ ПАСТАВІЦЬ. Гл. ПАСТАВІЦЬ НА НОГІ. НА НОЧ ГЛЕДЗЯЧЫ. Позна, запознена, не лепшым (не належным) часам. Куды, Манюся, выладзілася на ноч гледзячы? Гл. р., пас. Я. Куп. А што ехаць на ноч гледзячы? Цёмначы [папацёмку] на воз ускласці цяжка, 'шчэ ногі паломіш сам сабе. Гл. р., Кл. Куды сабралася на ноч гледзячы? Мсц. НА ПАДЗІЎ. Цудоўна, вельмі добра; на дзіва, на здзіўленне; так, што толькі падзівіцца. Расце хлопец на падзіў усяму свету. Хто яго ні ўбачыць, то не мажэ [не можа] адарваць аччу. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Святкавалі — дафіляда была — ля гэтай агародкі на падзіў. З'язджаліся, гулялі, музы*кі былі. Баран. р., Каўп. НА ПАДПІТКУ. Выпіўшы, падпіўшы, у стане лёгкага ап'янення. Ён прыязджаў. Бачу, ён на падпітку, і не падышоў да яго. Навагр. р., Чар. НА ПАНЕ-БРАЦЕ, ЗА ПАНЕ-БРАЦЕ (за пане-брат). Па-панібрацку, як роўныя. Надта хітрай прыроды. Бацька калісь з падпанкамі гаварыў на пане-браце. Прыедзе начальнік, а ён з ім на пане-браце, як разам гадаваўся. Мін. р., ст. Белар. З ляснічым, бывала, за пане-браце не загаворыш. Стаўб. р., См. З кожным за пане-брат. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). НА ПАРЫ ХАДЗІЦЬ. Гл. ХАДЗІЦЬ НА ПАРЫ. НА ПАСАД САДЗІЦЬ. НА ПАСАД ПАСАДЗІЦЬ. 1. Рыхтаваць месца і садзіць (нявесту і жаніха) на вяселлі на покуці — пачэсным месцы. Трэба, каб сваты выкупілі елку, а тады ўжо садзяць на пасад. Маз. р., Міх. Я і на тое не забылася, як на пасад садзілі. Ельскі р., Зос. 2. Аддаць замуж. Я, мае даражэнькія, вельмі любіла вяселле. Забылася, як у нас рабілася. А як спамянулі — то нарасказваю. Я і спявала, і за шафірку ездзіла, і жартавала. Тут — пад Мінск — так не ўмеюць вяселле весяліць, як у нас. Звезлі мяне сюды… Напрацуешся, нагаруешся, то як ужо вяселле, то вяселле было. Раскажу, галубок, пра ўсё: і на пасад як садзілі, і каравай як дзялілі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апянення, зязджаліся
11 👁