Маладой месца ёсць, падвядуць і на пасад садзяць. А то кажуць: на пасад пасадзяць — ну, аддадуць замуж. Мін. р., Слаб. З народнага ў "Кургане" Я. Купалы: "На пасад дачку-княжну садзілі". Е [ёсць] у мяне мамачка для таго. Яна мяне на пасад пасадзіць. Гом., п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). НА ПЕНЬ (на сабак) БРАХАЦЬ. З адцен. асудж., пагардл. Казаць (гаварыць) кепства, непрыстойнасці, неразумнае. Будзеш хадзіць да іх, то хіба толькі на пень брахаць навучышся. Леп. р., Лясн. Аз. А што з імі гуляць? І цябе вывучаць на пень брахаць. Магіл. р., Еліз. Каб на што добрае, а на пень брахаць — і без школы навучыцца. Вял. р., Кл. Ці на такое вас у школе вучаць? Урокаў не вывучваюць, а толькі навучыліся на сабак брахаць. Бабр. р., Глуша. Хіба на такое вас настаўнік вучыць? Яй-богу схаджу ў школу, пажалюся. Не глядзіць і не зважае — ці то старое, ці то малое, — а ўсяк гаворыць, аж слухаць няхораша. Вырас, у школу мо' сем гадкоў ходзіць, а толькі на сабак навучыўся брахаць. Гл. р., Кл. Параўн.: нічога з такога [шчанюка] не будзе: пойдзеш з ім (на паляванне), дык ён на пень брахацьме. Гл. р., Байл. Параўн. таксама: Дурны сабака і на пень брэша. Гл. р., пас. Я. Куп. НА ПЕРАШКОДЗЕ СТАЯЦЬ. Займаць дарогу, перашкаджаць, замінаць. Дапамагчы не дапаможа, але ніколі на перашкодзе не стане. Малад. р., Радашк. Як сыны хочуць, хай так робяць: хочуць вучыцца — хай вучацца, хочуць жаніцца — хай пажэняцца, нам няма чаго на перашкодзе стаяць. Навагр. р., Мон. Але ведаеш што — трэба страціць твайго сына, бо ён нам на перашкодзе стаіць. Ваўк. п., Дыхн. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). Параўн. (у руск.): встать (стоять) на пути. НАПЛЕСЦІ ЛАПЦЕЙ (з кашалямі). Гл. ПЛЕСЦІ ЛАПЦІ (з кашалямі). НА ПОЎНЫ РОТ, НА ПОЎНУЮ ГУБУ, ПОЎНАЮ ГУБОЮ. 1. Папоўніцы, колькі хочацца (есці). Каб смачнага і на поўны рот? Як ёсць, так і жыць трэба. Стаўб. р., См. Загналі на Дзюдзюнову атаву. Давай наш тавар есці на поўны рот. Аж ён і ідзе!.. Гл. р., Кл. Трава добрая [густая, сакаўная], а з расою, дык на поўны рот [каровы елі]. Тамсама. Было што, дык і елі на поўную губу. Мін. р., Засл. Мы ў цябе не зналі, які то на свеце сыр, а цяпер поўнаю губаю ямо. Слон. п., Студар. (М. Фед., ЛБ, 1). Чалавек рэпы накапаў сабе дый есць поўнаю губаю, а чорт жарэ націну дый смаку не дойдзе і кажа да чалавека: "Дай ты мне пакаштаваць свайго карэння". Слон. п., Студар. (М. Фед., ЛБ, I). 2. Прагна (есці). Каб чуў, як смяяліся з яго! Прыйшоў на кірмаш, а ніхто не заве. Дык Васіль: "Ат, хай пад'есць". І пазваў. Назбіраў, назгортваў з місак, даў чарку, дак усё — абы што! — без разбору на поўную губу давай есці, давай есці. А госці аж кладуцца з п'яніцы. Гл. р., Кл. Такія ж маладыя! Як смачнае што, дык каб поўнаю губою есці, і не сорам, адзін перад адным. Скід. р., Гал. Дома ў горадзе і тое, і тое [даюць есці], а тут нагуляўся ды набегаўся, ды бачыш — на поўны рот [есць] хлеб без нічога. Гл. р., пас. Я. Куп. Параўн.: Столькі маючы, то на год хопіць есці папоўніцы. Карэл. р., Крын
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падесць, пяніцы
10 👁