Параўн. (у руск.): за обе щеки. НАПРАМІЛЫ БОГ. 1. Вельмі шчыра (прасіць, прасіцца; клясціся). Той просіцца так і сяк, клянецца напрамілы бог, што ён не вінен, што гэта на яго паклёп. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Тым часам прыбягаюць з двара па Янку, каб ён ішоў напрамілы бог туды. Тамсама. А Ціхона не было дома, бо ён пачуў, што якісь чалавек за ракою гукае, просіцца напрамілы бог, каб яго перавезлі цераз раку. Сл. п., Пярэвал. (А. Сержп., КАБСП). 2. Роспачліва крычаць, клікаць на паратунак. Пайшоў стражнік, а Алёкса паспрабаваў адвязацца, але нічога не зробіць: вельмі моцна яго ўкрампаваў стражнік. Пачаў гэта Алёкса крычаць напрамілы бог. Сл. п., Чудз. (А. Сержп..., СРБП). Крычыць баба напрамілы бог: "Людзі добрыя, ратуйце!" Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Калі месяц узышоў і стала відно, яго прабудзіў крык зайца напрамілы бог. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Гл.: жывым богам. Параўн. (у руск.): Христом богом, ради бога. НА ПРАЎДЗЕ СТАЯЦЬ. Трымаць слова, праўдзіць. А цяпер во як на праўдзе стаіць: забыўся, як наеўся ды напіўся, — лёг і заснуў! Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV). Во як пан на праўдзе стаіць: напіўся, наеўся і на басні забыўся. Тамсама. Сказаў, то, брат ты мой, стой на праўдзе. Уш. р., Лясн. Аз. НА ПРАЎДУ ВЫХОДЗІЦЬ што. НА ПРАЎДУ ВЫИШЛА (выйдзе) што. Спраўджваецца, становіцца яваю, праўдаю (меркаванне, думка, размова). Разумненькі вельмі… Усё каб яго на праўду выходзіла. Гл. р., Кл. І тваё ж не выходзіць на праўду. Тамсама. Добра казала: хай на праўду выйдзе. Смяяліся, ажно на праўду выйшла: па вясне пажаніліся. Тамсама. Дык тое на праўду выйшла. Сл. п., Чудз: (А. Сержп., КАБСП). НА ПУСТЫ КАНЕЦ СЫСЦІ. Гл. СЫСЦІ НА ПУСТЫ (ліхі) КАНЕЦ. НАПУСЦІЦЬ ЧМУТУ. Гл. ЧМУТ НАПУСЦІЦЬ. НАРАБІЦЬ КАЛАТУШЫ. Гл. КАЛАТУШЫ НАРАБІЦЬ. НАРАБІЛАСЯ КАЛАТУШЫ. Гл. КАЛАТУШЫ НАРАБІЛАСЯ. НАРАДЖАЦЬ Д'ЯБЛА (чорта). Гл. Д'ЯБЛА НАРАДЖАЦЬ. НАРВАЦЦА НА СВАЁ. Гл. НАСКОЧЫЦЬ (нарвацца) НА СВАЁ. НА чыіх РУКАХ. Гл. БЫЦЬ НА чыіх РУКАХ. НА РУКІ НЯЧЫСТЫ. Схільны, здатны красці, махляваць. Мне сказалі, што дзеўчанё тое на рукі нячыстае. Уш. Як рабіць, то зробіць, але ж на рукі нячыстая. Малад. р., Радашк. Алтарысты і арганісты не ўсе на рукі чысты. (І. Нас., СБП). НА СВАЕ ВОЧЫ. Непасрэдна сам (убачыў, упэўніўся, пераканаўся), непасрэдна самому (бачыць, упэўнівацца, пераконвацца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дябла
9 👁