Як слонка [сонейка] усходзіць, то танцуе, або, як людзі кажуць, "грае". Мой бацька на свае вочы бачыў. Ваўк. і Слон. пп. (М. Фед., ЛБ, 1). Яго на свае вочы бачыў пастух у Лубянцы. Ваўк. п., Кукл. (М. Фед., ЛБ, 1). Калі не бачыла на свае вочы, то і маўчы. А што "казала" ды "казалі"... Гл. р., Байл. Я ўсё, проста ўсё чысценька бачыла на свае вочы! Дзярж. р., Путч. НА СВАЕ ВУШЫ. Непасрэдна сам (пачуў, упэўніўся, пераканаўся), непасрэдна самому (чуць, упэўнівацца, пераконвацца). Ці верце, не верце, — як сабе хочаце. А мой Аляксей на свае вушы чуў, што будзе новы ў нас у млыне. І млын адбяруць ад Глуска [ад Глускага райпрамкамбіната]. Гл. р., Кл. А ты ж на свае вушы не чула? Не чула! А гаварыцьмеш, што "так і так казалі…". Сл. р., Казл. НА СВАЁ НАВАЖВАЦЬ (наважыць). Гл. НАВАЖВАЦЬ НА СВАЁ. НА СВАЁ НАРВАЦЦА (наскочыць). Гл. НАСКОЧЫЦЬ (нарвацца) НА СВАЁ. НА СВАІМ ПАСТАВІЦЬ. Гл. ПАСТАВІЦЬ НА СВАІМ. НА СВАІМ СТАЯЦЬ (стаць). Гл. ПАСТАВІЦЬ НА СВАІМ. НА СВАІМ ХЛЕБЕ. Гл. БЫЦЬ НА СВАІМ ХЛЕБЕ. НА СВАЮ ГАЛАВУ. Сабе, на сябе клопат (узяць, прыняць, прынесці, прывезці). Прынесла на сваю галаву [гадаваць] куранят з фермы, бо дзе ж іх усіх там дагледзіш? Паразбіралі, то і я ўзяла на сваю галаву. Кармі іх, даглядай іх. Мін. р., ст. Белар. Нашто, кажу, нахабу на сваю голаў браць? А ён — не! "Вазьмі і вазьмі таго кватаранта". Гл. р., Кл. Не купляй ты, хлопча, таго мацыклета [матацыкла]. Толькі возьмеш на сваю галаву 'шчэ адзін клопат. Люб. р., Пач. НА СВАЮ РУКУ. За сябе, на сваю карысць (казаць, гаварыць, даказваць і падобн.). Ка*жан [кожны] на сваю руку гаворыць. Ваўк. п. (М... Фед., ЛБ, ІV). Ка*жан на сваю руку цягне. Тамсама. НА СВЕТ ПАЙСЦІ. Гл. НА СВЕТ ПРЫЙСЦІ (пайсці). НА СВЕТ ПРЫЙСЦІ (пайсці). 1. Нарадзіцца, з'явіцца на свет. Было якраз тае зімы, як ты на свет прыйшоў. Думаеш не? І спірацца [спрачацца] хочаш? Ей- богу ж дваццаць гадкі [гадкоў]. Люб. А ты прыйшоў на свет, як немцы ў нас стаялі. Гл. р., Кл. Мусіць, як свет светам чалавека цягне туды, дзе на свет пайшоў. Малад. р., Дубр. 2. Пачаць існаваць. Мазуры сталы народ тутэйшы [аўтахтоны]: мы разам з імі на свет прыйшлі. Ваўк. п., Ізаб. (М. Фед., ЛБ, І). НА СВЕТ ПУСЦІЦЬ каго. Нарадзіць (дзіця), даць жыццё (дзіцяці). Мяне матка, мусіць, у ліхую гадзіну на свет пусціла. Гл. р., Цясн. Не тая маці, што на свет пусціла, а тая — што выгадавала. Гл. Пусціць на свет кожны дурань умее, а ты выгадуй, на чалавека выведзі, тады і звацьмешся бацька і матка. Акцябр. р., ст. Рацм. Параўн. (у руск.): произвести на свет
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіцца
9 👁