НА СВОЙ КАПЫЛ. Як самому падабаецца, як. самому прывычна, зручна; на свой лад, па- свойму. На свой капыл перарабіць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Кожны на свой капыл. Тамсама. А ён зразу ўзяўся ўсё перарабляць, усё каб на свой капыл. Асіп. р., Дрыч. НА СВОЙ ХЛЕБ ІСЦІ (пайсці). Гл. ІСЦІ НА СВОЙ ХЛЕБ. НА СВЯТЫЯ НІКОЛІ. Аніколі. Пазычаць умее, а каб аддаць — на святыя ніколі. Гл. р., пас. Я. Куп. Прыедзе ён на святыя ніколі… Кл. р., Сін. — І калі гэта ты аддасі, што пазычаў? — Аддам, цётка, як трохі зараблю. — Аддасі, мусіць, ты мне на святыя ніколі. Маст. р., Граб. (П. Ст., Пол.). Мусіць, я ўжо другі раз у цябе на святыя ніколі буду. Слон. р., Парэч. (Тамсама). НА СІЛУ-МОЧ. Гл. НА СІЛУ-МОЦ. НАСІЦЦА ЯК ДУРАНЬ СА СТУПАЮ. Гл. НАСІЦЦА ЯК ДУРАНЬ (дурны) З ДЗВЯРМІ (са ступаю). НАСІЦЦА ЯК ДУРАНЬ (дурны) З ДЗВЯРМІ (са ступаю); ДУРАНЬ ДЗВЕРЫ. З адцен. груб. Мець недарэчны клопат, рабіць неразумнае. Паходзіць з народнага анекдота. Старэйшыя браты, разумныя, паехалі араць, а Івану, прастаку, сказалі, каб той прынёс ім полудзень на поле дый каб хаця не забыўся замкнуць дзверы. Як толькі паднялося высока сонца, дурань звязаў у пасціленка полудзень і хацеў замкнуць дзверы. А тут, як на тое ліха, нідзе замка няма. Іскаў [шукаў] ён, іскаў і не знайшоў. "Што ж рабіць? — думае Іван. — Раз няма замка, дык вазьму я дзверы на плечы: хай цяпер паспрабуе хто зайсці ў хату, калі дзверы будуць у мяне на плячах". Так і зрабіў. Зняў дзверы з завесак, узваліў на плечы і пайшоў у поле. Во і носіцца як дурны з дзвярмі. Докш. р., Пустас. Носішся ты з сваімі гайкамі ды ўсякімі штукамі як дурань з дзвярмі. Тамсама. Перастань ты насіцца як дурань са ступаю. Скід. Няма чаго спірацца і насіцца тут як дурань са ступай. Нясвіж. р., Гарадз. Дурань дзверы — "усечаны" адменнік фразеалагізма насіцца як дурань з дзвярмі. Маўчы ты, дурань дзверы! Гэтага можна было ад цябе! Крыч. р., Каран. НАСКОЧЫЦЬ (нарвацца) НА СВАЁ. Нарэшце (як чаканае, як заслужанае перад другімі) напаткаць кагосьці, хто дужэйшы ці дасціпнейшы, і пацярпець, быць пераможаным ці пакараным. Павел усе хваліўся сілаю, — борацца! біцца! Нейдзе [недзе] наскочыць, казала, на сваё, — правучаць! Гл. р., пас. Я. Куп. Іграў, пакуль на сваё наскочыў, — дайграўся. Тамсама. Ой, нарвецца ён на сваё! Так нарвецца, што кроўю ўмыецца! Гл. р., Слаўк. НА СКРУТ ГАЛАВЫ. Вельмі небяспечна, бязглузда, неабачна (ехаць, бегчы, ляцець, кідацца, несціся). Сядзе на гэткага чорта [на матацыкл] і прэцца на скрут галавы. Гродз. р., Аз. Што з гэтымі хлопцамі? Мейсца [месца] няма ім, носяцца на скрут галавы. Грод. Параўн. (у руск.): очертя голову. НА СТОЛ ЗБІРАЦЬ (сабраць). Гл. ЗБІРАЦЬ НА СТОЛ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁