З праблемы беларускай фразеалогіі. — Тыпалогія і гісторыя славянскіх моў і ўзаемасувязі славянскіх літаратур. Мінск, 1967, стар. 40—42; Народная фразеалогія. — "Полымя", 1967, № 5, стар. 244—248; Беларуская фразеалогія. — Роднае слова. Мінск, 1967, стар. 7—23; Пра фразеалагічныя даведнікі. — Материалы научно-теоретической конференции. Минск, 1967, стар. 4—5; З народнай фразеалогіі. — "Полымя", 1968, № 2, стар. 235—245; Пасьля лічбы 1968 праўлю кропку з коскай на коску. — МР Из мира фразеологии. — "Неман", 1968, № 1, стар. 173—175; З народнай фразеалогіі. — "Полымя", 1968, № 5, стар. 340—343; О словаре белорусской народной фразеологии, 3 стар. (у друку); Фразеалагізмы ў чацвёртым томе "Люду беларускага на Русі літоўскай" М. Федароўскага, 8 стар. (у друку); Фразеалагізмы ў зборніку народных прыказак І. Насовіча (у друку). З пэўнаю агаворкай сюды аднясём кнігу "Крылатыя словы і афарызмы" (Мінск, 1960, стар. 135) і публікацыю "Крылатыя словы" ("Полымя", 1959, № 12, стар. 181—184). Гэтыя публікацыі з'явіліся своеасаблівай апрабацыяй матэрыялу, формы яго падачы і праверкай "на людскім воку" перад тым, як выдаваць асобнаю кнігай беларускую фразеалогію. Другая крыніца — друкаваныя тэксты жывой народнай мовы і фальклорныя творы. Гэта галоўным чынам зборнікі Е. Раманава, З. Радчанкі, А. Сержпутоўскага, І. Сербава, М. Федароўскага, "Хрэстаматыя па дыялекталогіі". Да тэкстаў, змешчаных у гэтых зборніках, быў дыферэнцыяваны падыход, пры якім перавага аддавалася тэкстам з жывой гутаркі, з бытавых апавяданняў, гістарычных успамінаў. З паэтычных твораў (напрыклад, з песень) звычайна бяруцца і скарыстоўваюцца такія фразеалагізмы, якія бытуюць і ў гутарковай мове; сказаць інакш, прыклады з паэтычных твораў, як правіла, прыводзяцца не як адзіныя сведчанні ўжывання фразеалагізма, а як дадатковае пацверджанне да цытаты (цытатаў) з гутарковай мовы. Трэцяя крыніца — зборнікі беларускіх прыказак і прымавак. Прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы належаць да самых яркіх сродкаў выразнасці беларускай мовы.Як і ў іншых мовах, гэтыя моўныя адзінкі даўно сталі на ўвазе філолагаў і ўвогуле дапытлівых людзей. З'яўляліся парэміяграфічныя зборнікі, пісаліся заўвагі і артыкулы пра іх змест, гучанне, будову. Праўда, найперш збіранню, сістэматызацыі (тэматычнай, ідэалагічнай класіфікацыі) падпалі прыказкі і прымаўкі. Зборнікі і называліся зборнікамі прыказак. У іх траплялі і фразеалагізмы, якія не толькі ў XIX ст., а і да зусім нядаўняга часу не ўсведамляліся як нейкія асобныя моўныя адзінкі. Змяшчэнне фразеалагізмаў (вадзіць дзяды*?, даць цягу, падтуліць хвост, запала клямка, разінькі прадаваць, чуй дух, у свіны голас) у зборніках прыказак сведчыць пра наяўнасць таго агульнага, што маюць прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы: устойлівасць, бытаванне (ужыванне) як "гатовых" спалучэнняў і сказаў з "гатовым" зместам і сэнсам, з іх стылістычным гучаннем
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіліся, зяўляліся
19 👁