народныя фразеалагізмы падаюцца асобна, як раздзел "Устойлівыя спалучэнні слоў —
фразеалагізмы". Зразумела, што ў такім зборніку не магло быць паслядоўнага тлумачэння
фразем і пада*чы ілюстрацыйнага матэрыялу. Толькі да асобных з іх ёсць самыя сціслыя
каментарыі. Каментарыі не аднастайныя сваім зместам. Да адных фразеалагізмаў падаецца
сэнс, значэнне.
Як га!
Да другіх, апрача раскрыцця сэнсу, змяшчаецца тлумачэнне асобных слоў. Гізунты
выцягнуць — наздзекавацца, змучыць, выесці вантробы, душу выняць. Гізунты — ад
нямецкага Gesundheit (здароўе), gesung — здаровы.
Да трэціх — самая сціслая даведка пра ўзнікненне фразеалагізма. Смаргонская палітыка —
няўмелае абыходжанне, няўклюднасць. Узнікла ў сувязі з утаймаваннем мядзведзяў у
Смаргоні.
Другое выданне гэтай працы атрымала змененую назву — "Беларускія прыказкі, прымаўкі,
фразеалагізмы" (Мінск, 1962). Аб'ём раздзела "Фразеалагізмы", у параўнанні з адпаведным
раздзелам у першым выданні, пашырыў. Адпаведна пашырыліся "Заўвагі і тлумачэнні".
Публікацыі фразеалагічных матэрыялаў і разведцы ў галіне беларускай фразеалогіі і
фразеаграфіі прысвячаюцца падборкі і артыкулы, тэзісы дакладаў і выступленняў,
змешчаныя ў зборніках і часопісах, у кніжках аўтара:
Бібліяграфія ў кніжцы падаецца ў падбор; дзеля зручнасьці агляду даю кожную публікацыю
асобным абзацам. — МР
Пра слоўнік-даведнік "Беларуская фразеалогія". — Пытанні культуры мовы. Мінск, 1961,
стар. 77—100;
Да паведамлення "Змест і будова даведніка "Беларуская фразеалогія". — Тези доповідей IV
міжвузівсько? республікансько? славістично? конференці?. Одеса, 1961, стар. 65—66;
Да вывучэння народнай фразеалогіі. — Навуковая канферэнцыя па пытаннях лексікалогіі і
лексікаграфіі. Тэзісы дакладаў. Мінск, 1963, стар. 32;
З народнай фразеалогіі. — "Полымя", 1966, № 2, стар. 183—187;
Народная фразеалогія. — "Полымя", 1966, № 9, стар. 172—179;
З нататкаў пра афарызмы. — Материалы научно-теоретической конференции. Минск, 1966,
стар. 40—41;
Народная фразеалогія. — "Полымя", 1966, № 10, стар. 178—182;
Народная фразеалогія. — "Полымя", 1966, № 11, стар. 175—179;
Народная фразеалогія. — "Полымя", 1964, № 1, стар. 179—182;
З нарысаў беларускай фразеалогіі. — Лінгвістычны зборнік. Мінск, 1965, стар. 193—203;
З народнай фразеалогіі. — "Полымя", 1965, № 6, стар. 166—176;
Беларускі фразеалагічны слоўнік (спробныя артыкулы). — Материалы научно-теоретической
конференции. Минск, 1965, стар
Дадатковыя словы
абём
19 👁