Гэтую (трэцюю) крыніцу складаюць зборнікі Івана Насовіча і Міхала Федароўскага.   Фразеаграфічны артыкул Фразеалогія вывучае фразеалагізмы. Іх апісаннем, сістэматызацыяй і тлумачэннем, падачай у выглядзе даведнікаў (умоўна — слоўнікаў) займаецца фразеаграфія. Слоўнікавым артыкулам у працах лексікаграфічных адпавядаюць праўлю з: апавядаюць. — МР фразеаграфічныя артыкулы ў працах фразеаграфічных. Фразеаграфічны артыкул у "Беларускай фразеалогіі" складаецца з наступных часцін: - загаловак, у якім падаюцца (у дужках) разнастайныя варыянты кампанентаў фразеалагізма, паказанні на сувязі фразеалагізма з кантэкстам пры дапамозе слоў (чый, каго, у каго; каму, чаму; з кім, з чым і падобн.); - стылістычная паметка — як эмацыянальна-экспрэсіўная ацэнка фразеалагізма (зразумела, не кожнага); - тлумачэнне сэнсу, значэння фразеалагізма, - ілюстрацыйныя прыклады (цытаты). Спынімся на асобных часцінах артыкула. У першым (рукапісным) варыянце "Беларускай фразеалогіі" да фразеалагізмаў прыводзіўся шырокі граматычны кваліфікатар, які паказваў: а) парадак кампанентаў у фразеалагізме, б) пранікальны ці непранікальны фразеалагізм, в) змяняюцца ці не змяняюцца кампаненты фразеалагізма, г) сінтаксічная роля фразеалагізма. Аўтар пераканаўся, што пры амаль поўнай адсутнасці беларускай фразеаграфічнай практыкі і нераспрацаванасці граматычнай характарыстыкі фразеалагізмаў немагчыма на сучасным этапе забяспечыць даведнік грунтоўнай граматычнай кваліфікацыяй. Дыялектная адменнікавасць (варыянтнасць) асобных фразеалагізмаў досыць разнастайная. Зразумела, усіх адменнікаў аўтар не мог сабраць. У адных раёнах Беларусі — веку прыкараціць, у другіх — веку ўкараціць, у трэціх — жыцця прыкараціць, у чацвёртых — жыцця ўкараціць. У аўтаравай картатэцы ёсць усе чатыры згаданыя адменнікі, але ілюстрацыйныя прыклады з пашпартызацыяй маюцца толькі да першых двух. У кнізе і прыводзяцца не ўсе, а два першыя. Толькі адзін, першы, прыводзіцца з чатырох наступных адменнікаў: выпінацца са скуры, лезці (вылазіць) са скуры, дзерціся са скуры, вылузвацца са скуры. Іншы раз фразеалагізм аднолькавага кампанентнага складу і аднолькавых лексіка- граматычных сувязей у розных гаворках мае рознае значэнне: першы лепшы — найлепшы, самы лепшы (у адных гаворках) і любы (у другіх гаворках). Вока мець і вока не мець у адных гаворках — два фразеалагізмы, у другіх гаворках узаемаадносіны паміж вока мець і вока не мець зусім іншыя. Так, у шмат якіх вёсках Валожынскага раёна фразеалагізм вока не мець мае дакладна тое самае значэнне, што і вока мець у гаворках Слонімшчыны: быць незадаволеным кімсьці, мець прыхаваную злосць і гатоўнасць папомсціцца, панасміхацца. Усю гэтую стракатасць народнай фразеалогіі пакуль што не ўдалося не толькі пада*ць, паказаць у кнізе, а нават сабраць, выкласці ў картатэцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁