У частцы артыкулаў маюцца кароткія этымалагічныя меркаванні, звернута ўвага на
"ўнутраную форму" асобных фразеалагізмаў. Іншы раз даведка пра ўзнікнене фразеалагізма
адначасова з'яўляецца і тлумачэннем яго сэнсу.
Да некаторых фразеалагізмаў змешчаны пад сігналам "параўнайце" фразеалагізмы рускай
мовы. Адны з іх раўназначныя прыведзеным беларускім, другія зусім блізкія значэннем і
афарбоўкай да беларускіх, трэція адрозніваюцца афарбоўкай, чацвёртыя — тымі вобразамі,
якія пакладзены ў аснове беларускіх і рускіх фразеалагізмаў. Параўнанне беларускіх
фразеалагізмаў з польскімі, украінскімі на гэты раз проста апушчана.
Пра падачу ілюстрацыйных прыкладаў
Пры вывучэнні фанетыкі, марфалогіі, гаворак, зразумела, патрэбна дакладная перадача
дыялектнай мовы, яе асаблівасцей. А ці абавязкова перадаваць усе дыялектныя асаблівасці ў
фразеалагічным слоўніку — у яго ілюстрацыйных прыкладах? Тут, мабыць, трэба ўлічваць
перш за ўсё, каму адрасуецца фразеалагічны слоўнік, каму ён прызначаецца. Калі толькі
лінгвістам-дыялектолагам, толькі на навуковыя патрэбы, тады вымагаецца найбольш поўнае
адлюстраванне ўсіх дыялектных, фанетычных і граматычных, асаблівасцей. А калі слоўнік
народнай фразеалогіі адрасаваць не толькі лінгвісту, а і журналісту, пісьменніку, настаўніку,
шырокаму чытачу, тады перадача дыялектных асаблівасцей наўрад ці абавязковая. Ці не
падаваць тэксты, запісаныя ад сялян, з арфаграфічнаю аформленасцю?
Каб чытач ішоў разам са мною ў гэтым разважанні, прапаную параўнаць тыя самыя тэксты,
але аформленыя розна: у левым слупку запісы тэкстаў, што ўключаюць фразеалагізмы,
досыць поўна адлюстроўваюць фанетычныя і граматычныя асаблівасці дыялектнай мовы; у
правым слупку тыя самыя тэксты падаюцца арфаграфічна.
1. Му*ся, як сьвет сьветам, чалавека цягня
туды, дзе на сьвет пашоў. Малад. р., ст. Дубр.
1. Мусіць [мабыць], як свет светам, чалавека
цягне туды, дзе на свет пайшоў.
2. Малы*, а карузьлівы такі! Лe сьцімя, лe
сьцімя, по*куль хто ю*шку спу*сьціць. Гл. р.,
пас. Я. Куп.
2. Малы, а карузлівы такі! Лезціме, лезціме,
пакуль хто юшку спусціць.
3. Яны ўсё маёй дачу*сцы сэ*рца гнайі*лі,
маё*й Рэ*няццы сэ*рцайка згнайі*лі. З
прычытання. Дзярж.
3. Яны ўсё маёй дачушцы сэрца гнаілі, маёй
Рэнечцы сэрцайка згнаілі.
4. Прышo ў Кандрат і пута*яцца: "Мо
наву*чыце, пано*чку, як жыць бага*то — каб
ма*ло рабі*ць і бага*то жыць. А то я вe к
гару*ю і смаку* не чу*ю". Гл. р., Кл.
4. Прыйшоў Кандрат і пытаецца: "Мо'
навучыце, паночку, як жыць багата — каб
мала рабіць і багата жыць. А то я век гарую і
смаку не чую".
У згаданых (левы слупок) урывачках выкарыстоўваецца спрошчаная сістэма запісвання,
што не абцяжарвае разумення тэксту. І самі ўрывачкі-тэксты не рэзка адрозніваюцца ад
літаратурнае мовы. Гэтыя запісы можна было б так і падаваць, не "падраўноўваючы" пад
арфаграфію
Дадатковыя словы
зяўляецца
18 👁