Далей. Для беларускага слоўніка народнай фразеалогіі абавязкова трэба выкарыстаць
матэрыялы і факты з друкаваных тэкстаў, асабліва з тых зборнікаў, якія выдаваліся ў XIX
— пачатку XX ст. Нават без паглыбленага аналізу даўніх запісаў (Е. Раманава, З. Радчанкі,
А. Сержпутоўскага і іншых збіральнікаў фальклорных, моўных і этнаграфічных
матэрыялаў) лёгка ўбачыць, што:
- першае, зборнікі XIX — пачатку XX ст. не маюць якое-небудзь адзінае сістэмы запісаў; так,
у тэкстах, запісаных на Мсціслаўшчыне, сустракаем абазначэнне ненаціскнога
этымалагічнага о то літараю о (дорогая), то літараю а (дарагая), то літараю ы ці ъ (дырыгая,
дыръгая); ненаціскное е абазначаецца то літараю е (не слухаешь), то інакш (не слуха*іш, ня
слу*хаіш, ня слу*хайіш);
- другое, ёсць на Беларусі гаворкі, у якіх многа выразных, рэзкіх адрозненняў ад літаратурнае
мовы; запісаныя без адзінай сістэмы, такія тэксты цяжка ўспрымаюцца, а прыведзеныя ў
слоўнікавых артыкулах, яны могуць стварыць у лінгвістычна не дасведчанага чытача
ўражанне бязладдзя, хаатычнасці; такому чытачу цяжка будзе ўлавіць выразнасць гучання і
яркасць зместу, уласцівых беларускім народным фразеалагізмам.
Некалькі прыкладаў.
Давъ закуску нема знаць одкуль и съ чого и досъ усимъ. Е. Рам., Сен. п.Идзець дорогою,
стречаець Миколу. Микола гавориць: "Добрый дзень!" — Доброе здоровъя". Е. Рам., Гор.
п.Ёнъ яго, бачъ, подвышуя, чины накладая, штобъ ни якъ, а яго спихнуть. Е. Рам., Гом. п.Ну и
што ш вы саб'е думайиц'и, йаны сам'и чуц' ног'и ц'игал'и, а дз'ец'и пам'ирал'и каждый гот.
Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі, Пол. р.Собака сяйчасъ, довго ня думаючи, ёнъ
знаа ўсихъ, в€ домо, побывъ уже, да ёнъ чалов€ къ, дак ёнъ знаа ўсихъ, — привъёвъ ихъ къ
имъ у комлаты. Е. Рам., Гом. п.Живъ саб€ б€ дный чалов€ къ. И на яго м€ въ злосць панъ,
што каждый дзень наказувавъ. Черезъ ето той чалов€ къ: "Пойду дожду рябиновыя ночи, як
будзець дожджъ, молодня и громъ, и спалю пана!" Е. Рам., Гор. п.Въ город€ пшеница
колосом стояла. З. Радч.Взв€ й в€ церъ. Вочей не поставишъ. Якъ за языкъ пов€ шенный.
Подл€ зъ съ солодкою грыззю. І. Нас.
А калі ўлічыць, што вялікая частка запісаў, у якіх адлюстроўвалася беларуская фразеалогія,
зроблена лацінкаю (працы Я. Чачота, В. Дыбоўскага, М. Федароўскага, Ч. Пяткевіча), то
лёгка ўявіць, якія стракатыя і "неарганізаваныя" будуць фразеалагічныя артыкулы.
Прыходжу да вываду, што цытаты-ілюстрацыі ў фразеалагічным слоўніку трэба падаваць з
захаваннем іх лексікі, сінтаксісу, націску ў словах, нярэдка захоўваць дыялектныя
граматычныя формы; так, у звароце розум прыходзе па шкодзе нельга "паправіць" канчатак
дзеяслова (у вымаўленні "прыходзя — пашкодзя"), бо разбурыцца рыфма, разбурыцца і
фразеалагізм.
Дзве заўвагі пра адбор ілюстрацыйных цытат-прыкладаў. 1. Аўтар не ўключаў у кнігу
знявечаных пераробкаю ("пад гарадскога") тэкстаў тыпу "Я на Вра*ля відзял на свае
со*псцянныя гла*зы" (Асіповічы). 2. Уключаны ў кнігу ўрыўкі з жывой мовы, якія на першы
погляд здаюцца няправільнымі, асабліва, калі разглядаць іх з пазіцыі ведання сінтаксісу на
ўзроўні школьнага падручніка. Напрыклад: Паны ў навуку ішлі, за грошы слодыч ужывалі:
паненкі, віно, катацца. Цёплых водаў (курортаў) шукалі (Малад. р., Бак.); Яму трэба што —
ён табе скажа, што хочаш, дакляруе: "Асыплю золатам". А потым: "Што ад мяне хочаш?" Во
як "золатам асыплю" (Малад. р., Радашк.); Рабы толькі страшыць, а брацца ў рожкі баіцца
Дадатковыя словы
дзец'и, дзеци, думайици, ноги, памирал'и, памирали, сабе, сами, цигал'и, цигали
17 👁