Той бы даў так, што зараве (Гл. р., Кл.); Летам — са*ма поле, дыхнуць табе не дае (Мін. р., Нялід.). Некаторыя прыклады паўтараюцца. * Працу "Беларуская фразеалогія" аўтар, вядома, не лічыць дасканалаю і бездакорнаю. З часам высветляцца пэўныя хібы і недакладнасці. Аўтар будзе вельмі ўдзячны, калі чытач напіша любыя заўвагі: і пра аснову будовы даведніка, і пра тлумачэнне сэнсу выслоўяў, і пра іх адбор, і пра спробы выказаць меркаванне наконт узнікненя таго ці іншага выслоўя, і пра падачу нават асобных выслоўяў. Просьба дасылаць заўвагі, а таксама пажаданні ўключыць тыя ці іншыя фразеалагізмы ў чарговы выпуск "Беларускай фразеалогіі" на адрас: Мінск, 5, вул. Чырвоная, д. 16, к. 24. * Дапісваючы апошнія радкі прадмовы, лічу прыемным абавязкам шчыра падзякаваць акадэміку Кандрату Крапіве за заўвагі і пажаданні, накіраваныя на палепшанне гэтай кнігі. З прыемнасцю дзякую членам кафедры беларускай мовы, членам кафедры рускай мовы Мінскага педінстытута, навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР А. Баханькову і І. Яшкіну за ўдзел у абмеркаванні маёй працы. Выказваю шчырую падзяку і ўдзячнасць Я. Адамовічу, В. Астроўскай, В. Бекішу, Э. Блінавай, Я. Брылю, Н. Бурака, М. Васілеўскаму, М. Вашчанцы, М. Ваўчок (Паўлоўскай), Н. Гаўрош (Калошы), Н. Давідоўскай, Л. Духовіч, М. Кавалёвай (Ралавец), М. Каваленку, Ул. Калесніку, Н. Мацяш, А. Міхану, Л. Падгайскаму, К. Панюціч (Клопавай), В. Рабкевічу, А. Рагойшу, М. Салаўю, М. Янкоўскаму, М. Яўневічу і іншым маім сябрам, маім калегам, маім вучням, якія дапамагаюць папаўняць маю картатэку беларускай народнай фразеалогіі. 25 сакавіка 1966 года ў Мінску
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
18 👁