З усёй моцы пабеглі. Гродз. р., Бел. А нашы людзі дурныя, цягнуць жылы ды з усяе сілы
пнуцца, дзела спраўляюць, а ліха маюць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП, 1911). З усёй
сілы па стале стукнуў. Паст. р., Луж. (Р. Шырма, БНП, І). Разганіся з усёй сілы і проста
пераскочыш. Мядз. р., Нар. Як трэсне з цэлай моцы па лысіне. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед.,
ЛБ, ІІІ, 2). Як уваліў [даў] з цэлай моцы, Тамсама.
Гл.: як моц (сіла).
Гл.: як моцы стае.
Гл.: як маеш (меў) моцы (сілы).
Гл.: колькі моцы.
Параўн. (у руск.): что было силы (сил), что есть силы (сил); изо всех сил; на всю силу.
З УСІХ ЛАПАТАК.
Бяжыць дый чуе, што дзяцел крычыць: цэх, цэх! І здаецца яму, што гэта яму грозіць яна. Ён
далей прэ з усіх лапатак. Сл. (А. Сержп., КАБСП).
Параўн. (у руск.): во все лопатки.
З (ад) ЦЁМНАГА ДА ЦЁМНАГА. Ад світання да змяркання, да начное цемры; цэлы, увесь
светавы дзень.
Ад цёмнага да цёмнага ў лодцы і злавіў нейкіх пяць плотачак, я і то б злавіла з цёмнага да
цёмнага. Мін. р., Астр. Гарад. Работалі [працавалі, рабілі] з цёмнага да цёмнага. Лёзн. р.,
Глод. (Хрэстам.). Кажаце, тавар [статак] пасвіць не штука. А лёгка? Ад цёмнага да цёмнага
на нагах і на нагах. Гл. р., Малін. Вельмі ўядлы Ламашка. За што возьмецца, то ад цёмнага да
цёмнага рабіцьме. Гл. р., пас. Чыр. Пасля, пазней, з цягам часу.
З ЧАСАМ.
З часам багаты агледзеўся... Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). А з часам усё
спатрэбіцца. Скід. р., Бабр. Не лянуйся пад'ехаць. З часам пад'едзь. Проста збярыся і
пад'едзь. Гл. р., Кл.Гл. БАЧЫЦЦА З ШКЛЯНЫМ БОГАМ. Гл. ВЫТЫКАЦЦА З
ЯЗЫКОМ. Недарэчы ўмяшацца ў размову, гутарку.
З ШКЛЯНЫМ БОГАМ ПАБАЧЫЦЦА.
З ЯЗЫКОМ ВЫТЫКАЦЦА (выткнуцца).
З ЯЗЫКОМ УЛЕЗЦІ.
Нашто-бо кажуць: "Языча, языча, якое цябе ліха мыча?" А ён? Улез з языком, сам. Не каб хто
нарабіў, а сам сабе. Гл. Меншы занадта рухавенькі і з языком любіць улезці. Стануць што
гаварыць, і ён прыткне свае тры грошы. Стаўб. р., Мікал. Дый ты не ўлезь з языком, дзе не
трэба. Бераз. Чаму? З чаго (штосьці дзеялася, рабілася, адбывалася)?
З ЯКОЕ ПРЫЧЫНЫ?
А ці было чаго, каб спытаўся? З якое прычыны вы як у бубен білі? Лях. р., Чудз. А ты з якой
прычыны не прыехаў? Валож. р., Рак.Гл. ЗЯМЛЮ (зямельку) ПАРЫЦЬ. Быць блізкім да
смерці, быць адной нагою ў труне (пра вельмі хворага, пра зусім старога чалавека
Дадатковыя словы
падедзь, падехаць
17 👁