З СІЛЫ ВЫБІВАЦЦА (выбіцца).
З СЛЫХАМІ ПАЙСЦІ.
ЗУБ ГАРЫЦЬ.
Даўно ўжо ў мяне зуб гарыць на тую бярозу, — от былі б дровы, як цацкі! Вял. р., Кл. Сёння я
абходзіў Янкаў сад. От яблыні харошыя! Зуб проста гарыць на іх. Трэба будзе ўшчапіць і нам
такую. Маст. р., Граб. (П. Ст., Пол.).Гл. ЗВАНІЦЬ ЗУБАМІ. на каго, што. Гл. ВАСТРЫЦЬ
ЗУБЫ на каго, што.ЗУБЫ ГРЭЦЬ (на сонцы).
Чаго тут стаіце*? Няма чаго рабіць, дык зубы грэюць. Адны толькі хі-хі-хі-хі. Гл. р., Кл.
Пастануць ды толькі зубы грэюць на сонцы. Тамсама.За працяглую практыку атрымаць
вывучку, навыкі, дасведчанасць (у пэўнай справе).
ЗУБЫ З'ЕСЦІ. 1.
Ты, мусіць, не ведаеш Сашы глускага, што таргаваў. Яго ніхто, бывала, не ашукае: ён зубы ў
той лаўцы з'еў. Гл. р., Кл. На кабанах і Коля і Якуб — абодва зубы з'елі. За зіму заб'е і разбярэ
30 — 40 кабаноў. Малад. р., Радашк.Састарэць, дажыць да старых гадоў на адным месцы.
2.
Тут і нарадзіўся, тут і зубы з'еў. Мядз. р., Нар. Прыдумляў усяго, пакуль зубоў не з'еў.
Тамсама. Мае дачушкі, я ўжо і зубы з'еў, і ногі сту*паў, ходзячы за статкам. Паст. р., Воцк.
(Хрэстам.).З адцен. дакору, непаш. Смяяцца.
ЗУБЫ ПРАДАВАЦЬ (лупіць).
Вы прыйшлі сюды не зубы прадаваць. Калінк. р., Ліц. Рабіць няма чаго, што пасталі і зубы
прадаяце*? Гл. А дзяўчаты ўсё сабе пахіхікваюць, усё зубы прадаюць. Слон. п., з-пад Моўч.
(М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Усё зубы лупяць. Тамсама. І не зорыдае ім зубы лупіць. Абы з чаго...
Малад. р., Радашк.Цярпліва, напружваючыся, праз сілу.
ЗУБЫ СЦЯЎШЫ.
Жыве сабе Ціхон у сваёй старэнькай хатачцы ды маўчыць зубы сцяўшы, хоць часамі няма за
што рук зацяць. Сл. п., Пярэвал. (А. Сержп., КАБСП). Дык куды там! — маўчыць зубы
сцяўшы. Не то штоб [каб] біць, дык ніколі пальцам не зачапіў. Сл. п., Чудз. (А. Сержп.,
КАБСП). Дык цесць слухаў зубы сцяўшы, а нарэшце, палку ўзяўшы, да зяця падаўся. Хойн.
р., Вал. (Хрэстам.). Слёзы, далібог, як боб, сыплюцца, а ён сцяўшы зубы глядзіць толькі, ні
войкне. Малад. р., ст. Уша.Доўгаю працаю, практыкаю набыць веды, дасведчанасць у нейкай
справе.
ЗУБЫ ПРЫЕСЦІ.
Дзіва што Сяргей усё ведае ды знае! Ён зубы прыеў на гэтых паперках ды на бумажках. Гл.
р., Байл. Ян быў сярповік, на сярпах ён зубы прыеў, а плугоў не ўмеў [рабіць, рамантаваць].
Гл. р., Кл.
Параўн. (у руск.): зубы съесть.
З УСЁЙ (з усяе) МОЦЫ (сілы), З ЦЭЛАЙ МОЦЫ
Дадатковыя словы
забе, збрыдае, зелі, зесці, зеў
17 👁