З ПУСТОГА ДВАРА (хлева) ЗАТЫЧКА.
З ПУСТОЙ БОЧКІ (хаты) ЗАТЫЧКА.
З ПЯЦІ ПАЛЬЦАЎ.
Нябожчык Анісь вучыў сыноў [аддаваў у навуку], а ці раз казаў: "Дзе бачыў, Міхале, каб
жылі мае сыны з галавы, з пяці пальцаў? Без зямлі, каб без гаспадаркі? Без хаты, без каня?
Не, браце!" Аж бачыш: толькі адзін Мікіта астаўся сядзець на селішчы. А ўсе пайшлі і
жывуць як! Гл. р., Кл. Жыць з пяці пальцаў. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).Гл. РАБІЦЦА НА
ЯБЛЫКІ. Гл. РАБІЦЬ ЛАД. каму. Гл. РАБІЦЬ ЛАСКУ каму.ЗРАБІЦЬ ЛІХА
каму. Гл. РАБІЦЬ ЛІХА ЗРАБІЦЬ СКЛАД.
ЗРАБІЦЬ ЦАЦКУ
Пайшла нажаць травы ды, бачыш, якую цацку зрабіла сабе? Да самаенькае касці палец
парэзала. От зрабіла цацку на лета! Гл. р., пас. Я. Куп. Сек, сек, нарэшце ссек [змею] тры
галавы, але і змей зрабіў яму добрую цацку. Ваўк. п., Ган. (М. Фед., ЛБ, 1).Звіхнупца, збіцца з
патрэбнага, правільнага шляху.
З РОЗУМУ ЗБІЦЦА.
Пата* [патуль, датуль] гуляў, пакуль з розуму збіўся. Гор. п. (Е. Рам., БС, ІV). Вучыцца
някепска. Калі толькі з розуму не саб'ецца, чалавек будзе. Малад. р., Бак.каго. Гл. ЗВОДЗІЦЬ
З РОЗУМУ каго.З РОЗУМУ ТРОНУЦЦА.
Даўно ўжо было (ніхто з вас ні ўпамятае), хадзіў малады і харошы [прыгожы] вельмі. Бачылі
ў Курма*нцы, адале [потым] ля Адэлі на мастку. Казалі, з багатых, апра*нены хораша. Дык з
навукі з розуму тронуўся. Вельмі крэпка паніма*тны і здатны быў і ўсё чытаў і чытаў. І ў
Глуску ж быў інжынер, з навукі з галавою нешта нядобрае было. Гл. р., Кл. Так думаць дзень
і ноч ды журыцца — можна тронуцца з розуму. Тамсама.Разыходзіцца (пра грошы,
матэрыяльныя каштоўнасці).
З РУК ПЛЫСЦІ. 1.
Грошы ў горадзе як вада, сюды-туды — і няма. Як бач з рук плывуць. Тое купіла, сёе купіла.
Схамянулася, — а за што ехаць [дахаты]? Ст. Бабр. Як поўны засек, тады нішто. А як
малавата, дык здэцца [здаецца], мука з рук плыве. Гл. р., Кл.Страчвацца, гінуць (пра
матэрыяльныя каштоўнасці) з няшчасця, няўдачы.
2.
А бедны больш гараваў, але што ні зрабіў — усё з рук плыве; так яму не пашанцавала. Маз.
п., Луч. (А. Сержп., СРБП).каго. Зусім збедніць каго, давесці каго да беднасці, да жабрацкага
становішча.
З САРОЧКІ ВЫВЕСЦІ
Ты мяне згубіла навекі! От добрую жонку ўзяў, і з сарочкі вывела! Ваўк. п., з-пад Мсціб. (М.
Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Папусціся дзецям, то выведуць з сарочкі. Які там дзіцячы розум? Тамсама.
Цяпер і страшыць перасталі: "Вы з сарочкі выведзеце!" Мал. Бераст.Гл. ВЫБІВАЦЦА З
СІЛЫ.Гл. ПАЙСЦІ З СЛЫХАМІ. Жаданне, імкненне, прагнасць (мець штосьці, авалодаць
чымсьці
Дадатковыя словы
сабецца
16 👁