Гл.: З-ПАД (самых, саменькіх) НОГ. Ішлі ў Пархачове [назва ўрочышча], дык цецярукоў багата. Ну, але з-пад самых ног пырх і паляціць. Гл. р., Вайц. Ну, што ён у цябе за сабака? Як з-пад ног, дык і ён пойдзе за зайцам. А так — толькі што ганчак… Люб. р., Ям.чыйго, каго, у каго. Зусім золізку ад каго, у каго (узяць, схапіць, забраць).  З-ПАД (самага,саменькага) НОСУ Даўней ваўкоў было. А хіба забыўся? Пасвіў свінні ў карчах. Падпоўз [воўк] і з-пад носу ўхапіў парасятка. Гл. р., Кл. Ты ж у мяне з-пад саменькага носу грыбка ўзяў. Гл. р., Малін. А забыліся, як з-пад самага носу ад немцаў выбавіла вас? Мін. р., Лекар.З паляўнічай [лавецкай] фраз. Забіць звера (птушку) з-пад сабакі — забіць звера (птушку), якога гоніць сабака.  З-ПАД САБАКІ. За зіму падстрэліў сем зайцоў і ні аднаго з-пад сабакі. Гл. р.,Байл. Ля Мыслаціны з-пад майго сабакі не ты ліса забіў? Гл. Гл.: з-пад камароў. З ПЕКЛА РОДАМ. Тыя з пекла родам, а ты — лепшая? Скід. р., Гал. Ён жа з пекла родам, далібог, і нашто займаць, і нашто чапаць было? Зачапіла — то не адчэпішся. Валож. Ён з пекла родам. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Наша маці на іх гаворыць: "Усе яны, уся радня з пекла родам". З імі ж не зладзіш, не схаўрусуеш. Чуць што — вінаваты, а яны — не. Гл.Адразу, з першага ўражання.  З ПЕРШАГА ПОГЛЯДУ. Ось сустракае раз тую гожую дзяўчыну. Ды як убачыў, так і не жыў! З першага погляду так закахаўся, што і жыць без яе не мажэ [не можа]. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).Безгаспадарліва, не клапоцячыся пра заўтра, наперад.  З ПЛЕЧ У ПЕЧ. Ці з цябе рыбак? Ты ўсё — з плеч у печ. Вунь Кузьма, той прынадзіць, пакорміць [рыбу], то і зловіць. А ты? Трэба ісці на раку, а вудка пераблытаная, перарваная ўся. Бераз. Я не люблю жыць з плеч у печ. Маёй гаспадыні на ўсю зіму сухіх дроў. Бярэз. р., Чыр. Бер.Сваёю працай, са сваёй працы, працаю ўласных рук (жыць, пражываць і падобн.).  З ПРАЦЫ РУК. Але ведама, з працы рук [на ўласнай, індывідуальнай гаспадарцы] многа не нажывеш, бо ў гаспадарцы адно прыбывае, а другое адбывае, от бы вада ў рацэ. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Жыў сабе адзін бедны кравец. Ведама, з працы рук многа не заробіш. Тамсама. Пытаецеся пра Яфіма? Надта добрыя і гожыя людзі. А жылі з працы рук. Зямлі было мала-мала, адна крыха тае зямлі. То так і жылі з працы рук сваіх. Каму што зробіць, — а такая ўмелая, а такая здатная! — людзі і дадуць хто што: страўнага чаго, скаромінкі якое. І жыла сабе. Гродз. р., Лаша. Параўн.: з пяці пальцаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зблізку
10 👁