ЗЯМЕЛЬКУ ПАРЫЦЬ.
ЗЯМЛЁЮ ПАХНУЦЬ.
Жонка багата старэйшая за яго, а яшчэ нішто сабе, лёгкая [рухавая, мае спрыт]. А ён
маладзейшы, а ўжо зямлёю пахне. Акцябр. р., ст. Рацм. Гэткі дужы быў, а то паслабеў вочань
[вельмі], ужо зямлёю пахне. Мін.
Параўн. (у руск.): быть одной ногой в могиле.
ЗЯМЛЮ ДЗЁРЦІ.
Яравое [ярына, яравыя палеткі] ля Глуска — там землі не такія, як нашыя! — зямлю дзярэ.
Гл. р., Вольн. Пасеялі на канюшы*нішчы лён, дык, верыце, зямлю дзярэ, а чысты — як толькі
вы*палалі. Гл. р., Байл. Халады даўно [былі і адышлі], мочыць, парыць, дык у агародзе зямлю
ўсё дзярэ. Гл. р., пас. Я. Куп. Быць пахаванаму, ляжаць у сырой зямлі.
ЗЯМЛЮ (зямельку) ПАРЫЦЬ.
Каб не яна, ты, братка, даўно б, кажу, зямлю парыў. Спасла [выратавала] яна цябе. У дарозе з
Дзярж. у Мін. Прыйшла ў рэдакцыю, мо' б параілі мне: дзе пра спасоб'е [дапамогу, пенсію]
заяву здаць? Гаспадара [мужа] 'шчэ зразу [на пачатку вайны] забілі. Два сыны, сынкі мае два,
— і ніякае весткі, ніякае звесткі; мусіць, бедненькія, зямельку нейдзе [недзе] параць. Гл.
Віру*тнік той даўно зямлю парыць, а мы намучыліся за вайну, але жывём. Круп. Той паліцай
даўно зямлю парыць, а мы жывём і будзем жыць. Сл. р., Шантар.Вельмі многа, безліч.
ЗЯМЛЯ НЕ ПАДЫМАЕ.
Вельмі народу размножылася, так размножылася, што зямля не падымае. Маз. п., Луч. (А.
Сержп., СРБП, 1911). І што тут столькі войска? Зямля не падымала. Гл. р., Зубар. А багацця
таго, багацця!.. Зямля, дальбог, не падымае. Глядзелі на той Мінск і дзівам дзівіліся: штоб
[каб] столькі багацця, столькі хараства ўсякага ў ім!.. Гл. р., Кл. З адцен. пагардл. Вельмі
прагнюка, ненасытны (пра чалавека).
ЗЯМЛЯ НЕНАЕДНАЯ (ненаежная).
Не будзь ты зямля ненаедная. Гл. р., Кл. Ах, ты зямля ненаедная. Тамсама. Ды яна век зямля
ненаежная. Карэл. р., Заг.
Вельмі добра расці (пра пашню).
Як ёсць сілы (моцы), вельмі хутка (бегчы, гнаць).
Максімальна напружваючыся; напружваючы ўсю моц, усю сілу.
З адцен. дакору, асудж. Многа смяяцца, рагатаць.
ЗУБАМІ ЗВАНІЦЬ.
ЗУБЫ ВАСТРЫЦЬ (гастрыць)
Звар'яцець, сысці з розуму.
З РОЗУМУ ЗВОДЗІЦЬ (звесці)
Гл. СКЛАДАЦЬ (рабіць) СКЛАД. сабе, каму. Параніць, параніцца (тады "насіцца" з
абвязанаю рукою, пальцам — "як з цацкаю").каму
Дадатковыя словы
зваряцець, спасобе
12 👁