Колькі ні працуй, то і то хвала богу, калі заробіш кавалак хлеба ды які зламаны грош на патрэбу. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). А ведама ў нашым стане, калі е [ёсць] хлеб, вядзецца гавяда... ды ляжыць дзе-небудзь у шчыліне які зламаны грош, дык ужо і лічаць багатым чалавекам. Тамсама. Трэба ж, каб у хаце быў які зламаны грош. Гл. р., Лл...
З ЛАСКІ НА ПАЦЕХУ.
— І навошта чалавека пакрыўдзіў? — А вот так сабе, з ласкі на пацеху. Малад. р., Клім. — А ты нашто іх падушыў? — З ласкі на пацеху. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Думаеш, ён так хацеў брыдка зрабіць? Сказаў з ласкі на пацеху, выйшла вунь што. Навагр. р., Скрыш.
Параўн. (у руск.): так вздумалось, так захотелось.
З ЛУБКІ ЖЫЦЬ.
Быць земляробам. Лубка — сявенька. І. Насовіч: так земляробы акрэсліваюць свой (сацыяльны) стан перад іншымі саслоўямі. (І. Нас., СБП).Каб жыў з лубкі, то і ён пазнаў бы, а то на ўсім гатовым, то ні знаць не знае, ні ведаць не ведае. Бабр. р., ст. Бр. Ужо мала тых асталося, што жылі з лубкі. Тамсама.Вельмі расці, вырасці, зарадзіць (пра збажыну).
З МЯЖЫ (нівы) ВАЛІЦЦА.
Тут дагледзь [поле], то пшаніца будзе з мяжы валіцца. Бераст. Пасля ў таго, што зямля была кепская, з мяжы валілася, а ў таго, што добрая, адно [толькі] куколь ды мятліца. Ваўк. п., Астр. (М. Фед., ЛБ, І). Гнаіць не гнаілі, а хочуць, каб валілася з нівы. Леп. р., Ст. Леп. Як зарадзілася тое жыта, дык з нівы валіцца. Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV).Гл. МЯНЯЦЬ БЫКА НА ІНДЫКА. У адзіноце, на самоце, калі побач ні жывое душы, няма з кім слова сказаць.
ЗМЯНЯЦЬ БЫКА НА ІНДЫКА.
З НЕБАМ ГАВАРЫЦЬ ТОЛЬКІ.
З небам гаварыць толькі, нідзе нікога, ні душы. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). "З небам гаварыць толькі", — кажуць у Гродзенскай губерні пра вялікія, неабсяжныя лясы. (І. Нас., СБП).З адцен. паэтычн. Вельмі высокі, выгоністы, стройны (лес).
З НЕБАМ ГАВОРЫЦЬ (гавораць).
Слаўкаўскі лес — ого багацце! Дубоў тых, грыбоў, ліпы тае! Чаго хочаш! А хвоі там з небам гавораць: высокія, роўныя, адна ў адну. Гл. р., Байл. А вам далёка да Слаўкаўшчыны? От там лес! Проста з небам гаворыць; я там вайною быў. Там сталіца была [адзін з цэнтраў партызанскага руху на поўдні Беларусі]. Старадар. р., Н. Дар.Гл. З МЯЖЫ ВАЛІЦЦА. Адчуваць сябе знясіленым, вельмі слабым (праз хваробу, зморанасць, знясіленасць).
З НІВЫ ВАЛІЦЦА.
З НОГ ВАЛІЦЦА.
Дзень снапы вазіў, а нанач — ля малатарні. Дык, ей-богу, з ног валіцца. Гл. р., Барб. Так робячы, з ног павалішся. Тамсама. Е [ёсць] такія крыніцы, што з іх вада бяжыць мацуючая і слабая. Як чалавек напіўся б мацуючай, то проста зрабіўся б як мядзведзь дужы, а як слабой, то зваліўся б з ног як націна. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, I).Гл. ЗДЫМАЦЦА НА КАРТАЧКУ. каго. Гл. ЗДЫМАЦЬ НА КАРТАЧКУ каго.ЗОЛАТАМ АСЫПАЦЬ.
З-ПАД КАМАРОЎ.
87 👁