год з'едзе [машына] на адзін канец. Тамсама.Схуднець, спасці з цела, аслабець (пра
чалавека).
2.
Які здаровы быў Аляксей! А бач, хвароба, і з' ехаў на адзін бок. Гл. р., Кл. Захар'я як упаў
тады — а які здаровы быў! — і з'ехаў на адзін канец. Злёг, злёг і памёр. Тамсама.
Параўн.: І. Насовіч так тлумачыць "з'ехаць на адзін канец": разарыцца, зусім збяднець.
(СБП).
Параўн. (у руск.): сойти на нет.
З ЖАБІНЫ ПРЫГАРШЧЫ.
А шчасця з жабіны прыгаршчы. (Матэр. для сл.). Яна, бедная, увесь век гаравала; замуж
пайшла — а шчасця з жабіны прыгаршчы. Брасл. р., Бардз.каму. Гл. ЖАРЫЦЬ У СКУРУ
каму.ЗЖЫЦЬ СА СВЕТУ
каго. Гл. СА СВЕТУ ЗБАВІЦЬ (збыць) каго.З (сырою) ЗЯМЛЁЮ (зямелькаю)
АЖАНІЦЦА; З МАГІЛАЮ АЖАНІЦЦА; З (сырою) ЗЯМЛЁЮ (зямелькаю) ДЫ З
МАГІЛАЮ АЖАНІЦЦА. Памерці, загінуць.
Куды яму? Хіба з сырою зямлёю ажэніцца. Гл. р., Хал. Не яму жаніцца. Хіба што з зямелькаю
ажэніцца. Тамсама. Каб ты з магілаю ажаніўся! Гл. р., Слаўк. Каб яны [пра акупантаў і
паліцыянтаў з апошняй вайны] з сырою зямелькаю да з магілаю ажаніліся. Гл. р., Кл.Ад
пачатку да канца, на ўсім працягу (прасцягу).
З КАНЦА Ў КАНЕЦ.
У нас загон [ніва, палоска поля] быў адзін, то з канца ў канец вярста. Гл. р., Кл. Дык ён ляда
капаў цэлы дзень і выкапаў рэз з канца ў канец з вярсту ўдоўжкі... Гор. п. (Е. Рам., БС, ІV).
Прыйшлі на той па*лядак — дзівіцца, што чыстае ляда стала з канца ў канец. Тамсама. З
канца ў канец праехалі, адтуль завярнуліся, — так усё і ўзаралі. Тамсама. Пайшла каляда
калядуючы, з канца ў канец жабруючы. Ваўк. П., з-пад Ял. (М. Фед., ЛБ, ІV). Я расказаў пану
ўсё з канца ў канец, дык пан кажа... Ваўк. п., з-пад Мсціб. і Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Мне
сёння такі сон сніўся, што няхай бог сцеражэ! Дый і стала расказваць усё з канца ў канец.
Ваўк. п., з-пад Росі (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).(прыстаць). Настойліва, неадступна (прыстаць,
узяцца).
З КАРОТКІМІ ГУЖАМІ
З кароткімі гужамі прыстаў. (І. Нас., СБП). Дзе ж! Як прыстала з кароткімі гужамі "дай!",
дык ніяк не адкараскалася. Мсц. Во як яна ўмее! Што ні здзелалася [зрабілася] у школе, а як
прыстане з кароткімі гужамі [да вучняў], раскажуць. Тамсама.Гл. ЗБІЦЦА З ЛАДУ. З адцен.
асудж. Навыдумляць, напляткарыць, нагаварыць абы-чаго, няпраўды. І. Насовіч: кажуць
супраць паклёпу. (І. Нас., СБП).Людзі зложаць і смаленую кабылу. (І. Нас., СБП). Якая там
праўда? Кабылу смаленую злажылі, а ты і пляцеш, не ведаючы нічога. Не знаеш — то і
маўчы. Баран. р., Кут.
Гл.: плесці смаленага дуба.
ЗЛАМАНЫ ГРОШ
Дадатковыя словы
захаря, зедзе, зехаць, зехаў
9 👁