Не пойдзеш жа на вяселле з голымі рукамі. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). У нас на вяселле з
голымі рукамі не ідуць. Такі ў нас парадак. Сл. р., Шантар. Мы, цётка Уляна, і з пустымі
рукамі прымем вас, прыходзьце толькі. Гл. р., Баян. Бегалі, бегалі, шукалі, шукалі і не
знайшлі, паварочаліся з пустымі рукамі. Сен. п., Бар. (Е. Рам., БНК, 1962). Прыслугі паездзілі
і вярнуліся дахаты з пустымі рукамі. Валож. р., Дзесят. (Хрэстам.). Прыехалі ў той (sic!)
Сібір з голымі рукамі, але разжыліся, усё маюць. А цяпер на старасць, пісала, пераехаць: як
ні е [ёсць], а цягне сваё. Гл. Толькі з лесу [выязджаюць], а яны [ваўкі] на дарогу. Што рабіць з
голымі рукамі? Добра, што з саломы сядзенне было. Сталі паліць і жмукамі кідаць. Гл. р.,
Вольн.Гл. ГОРБІЦЦА Ў ТРЫ ПАГІБЕЛІ. Гл. АЖ З ГОРЛА ПРЭ (лезе). каго. Гл. СА
СВЕТУ ЗБАВІЦЬ (збыць) каго.ЗДАВЕН-ДАЎНА.
Здавен-даўна людзі кажуць, што адзін хлопец, пасучы, насачыў маленечкія птушачкі... Ваўк.
п., Шандры (М. Фед., ЛБ, І). І бацькі нашы, і мы тут гадаваныя, а каб тут ліцвіны, ці іх
[завуць] літоўцы, то здавен-даўна іх не было. Гродз. р., Аз.Нечакана, без прычыны (пра
смерць).
З ДОБРАГА РАЮ. 1.
От раз зрабілася штось таму чалавеку. Быў быццам зусім здаровы, а назаўтра і дух вон.
Памёр чалавек з добрага раю дый толькі. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Чалавек...,
паабедаўшы, лёг...аддыхаць [адпачыць], ды не хварэючы, не стогнучы, от так з добрага раю
ўзяў дый памёр. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР).Па дабраволі, з хацення. Ч. Пяткевіч: старэйшыя
палешукі лічаць за грэх замену валоў коньмі, ніколі не мяняюць валоў на коней "з добрага
раю". Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР).З ДУМКІ ВЫКІНУЦЬ
каго, што. Гл. ВЫКІНУЦЬ З ГАЛАВЫ (з думкі) каго, што.З ДУШЫ ВЕРНЕ
Тут панентак (sic!) хоць гаць гаці, самі яму чапляюцца на карак, але яго з душы верне. Сл. п.,
Чудз. (А. Сержп., КАБСП). З вашае гутаркі мне з душы верне. У дарозе з Мін. на Сл. Ведама,
пачвара, а не чалавек. На яго толькі зірнуць, дык з душы верне, а не то каб што. Сл. п., Вял.
Рож. (А. Сержп., КАБСП). Як не бачыць — душа мрэ, як убачыць — з душы прэ. (БППФ).
Параўн. (у руск.): с души воротит.
ЗДЫМАЦЦА НА КАРТАЧКУ. ЗНЯЦЦА НА КАРТАЧКУ.
А дзе ты здымалася на картачку? Гл. Паехалі мае госці ў Глуск, хочуць зняцца на картачку.
Мала там — і тут хочуць. Гл. р., Барб. Хлопцы ў салдаты скора. Хай з'ездзяць здымуцца на
картачку ўсе сваёю хэўраю. Гл. р., пас. Я. Купкаго. ЗНЯЦЬ НА КАРТАЧКУ каго.
Фатаграфаваць.
ЗДЫМАЦЬ НА КАРТАЧКУ
Папрасі: хай здымуць на картачку. Гл. р., Слаўк. Адзін рыбак тут ездзіў. Едзе на лодачцы і
здымае на картачку. Нашто яму? Корч які, тавар [статак] ідзе, то дзеці бегаюць. Усё і трэба?
Гл. р., Баян. Коля аднаго лета прыязджаў. Дык усіх зняў на картачку. Гл. р., Кл.Заняпасці (пра
гаспадарку, справы), страціць вартасць.
З'ЕХАЦЬ НА АДЗІН БОК (на адзін канец). 1.
Нешта, загадчык, твая ферма… Як так будзе, з'едзе на адзін бок. Гл. р., Кл. Пакуль бацька сам
рабіў, быў парадак, а то на адзін бок у сына ўсё з'ехала. Тамсама. Будзеце ганяць столькі, за
Дадатковыя словы
зедзе, зездзяць, зехала, зехаць
11 👁