Хацеў ісці на цянькі, але ўспомніў, людзі кажуць: цянькі зводзяць дзянькі, — дый пайшоў шукаць павароткі. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Параўн. (у руск.): терять время, убивать время. З ВОКА НЕ СПУСКАЦЬ (не спусціць) каго. Гл. НЕ СПУСКАЦЬ З ВОКА каго.З ВУХА НА ВУХА. А з вуха на вуха перадаюць весткі. Мядз. р., Будсл. (З успамінаў падпольшчыцы). Баяліся, каб не ўведалі ў пастарунку, то з вуха на вуха перадавалі. Тамсама. З ВУШАМІ АБ'ЕСЦІ каго. Усё з'есці. Пра вялікія выдаткі на ўтрыманне, на корм. Даўней на гаспадарцы глядзелі, каб канёк маленькі, спрытны. Купі вялікага — ён цябе з вушамі аб'есць. Гл. р., Кл. Дзе тае кормы [таго корму] набрацца на такую гаргару [вялікую карову]? Пакуль тое вялікае [многа] малако, яна цябе аб'есць з вушамі. Тамсама. Качка ненаедная [ненасытная]: колькі дасі, усё з'ядуць. На ферму навезлі качанят мо' тысячу. Яны, брат, цябе, кладаўшчык, з вушамі аб'ядуць. Тамсама. — Аж дзве свінні кідацьмем на гадоўлю? — Яны з вушамі цябе аб'ядуць. Гл. р., Стар.Гл. З ВЕК ВЯКОЎ. (вылецець, выпасці). Гл. ВЫЙСЦІ З ГАЛАВЫ. каго, што. Гл. ВЫКІНУЦЬ З ГАЛАВЫ каго, што.З ГАЛАВЫ НЕ ВЫХОДЗІЦЬ Пайшоў Грышка даглядаць па гаспадарцы, але ўсё з галавы не выходзіць — што казаў убогі. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Што з нашым хлопцам рабіць — не выходзіць мне з галавы. Паехаць паехаў, але на што ён там навучыцца? Каб на што нядобрае не навучыўся… Гл. р., Зубар. Такі ра*ды з гасці*нца, што і спаць ляжа, дык з галавы не выходзіць. Гл. р., Кл. Табе хлопец той не выходзіць з галавы. Мін. р., Нялід.каму, чаму. Гл. ДАВАЦЬ ГАНЬБУ каму, чаму.ЗГАРНУЎШЫ РУКІ (сядзець). Чаго вы седзіце*? Зараз снег напа*дае, а яны не капаюць, сядзяць згарнуўшы рукі! Слон. р., Ст. С. (П. Ст., Пол.). Можаце адпраўляцца. Усё роўна нічога не робіце, седзіце згарнуўшы рукі, як святыя. Маст. р., Граб. (П. Ст., Пол.).Знікнуць з поля зроку, з віду.  ЗПНУЦЬ З ВАЧЧУ. Пад'ехала яшчэ крыху, пасля згінула яму з ваччу. Ваўк. п., Азяр. (М. Фед., ЛБ, І). Сеў пад калясістым ядлаўцом, а разбойнікі пагналіся на конях каля яго. Як згінулі з ваччу, так вылез з-пад куста і далей памандраваў [павандраваў?] у свет. Ваўк. п., Вішн. (Тамсама). А ён, пакуль думалі, з ваччу згінуў. Тамсама.каго. Гл. СА СВЕТУ ЗБАВІЦЬ (збыць) каго.З ГЛУЗДУ (з глуздоў) З'ЕХАЦЬ (выбіцца). А чаго так? Ці ты з глузду з'ехала? Уш. р., Чэр. На такой рабоце можна з глузду з'ехаць. Уш. А навошта гэтак? Ці ты з глузду з'ехаў? Уш. р., Лясн. Аз. Так седзячы дзень пры дні ды зіму і лета, то і з глуздоў можна з'ехаць. Докш. р., Карал. З гэтага пратакола з глуздоў з'едзеш. Уш. р., Чэр. Памерла жонка і пакінула малога хлапчука. Пахавалі жонку. Убіваецца шляхтун, з глузду выбіўся і розуму не прыложыць, што яму рабіць з малым дзіцем. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Ч. Пяткевіч: палешукі, калі хто захварэе..., калі хворы страціць прытомнасць, "калі з глуздоў сыдзе, прыстаўляюць п'яўкі". Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Параўн. (у руск.): рехнуться, спятить. З ГОЛЫМІ (пустымі) РУКАМІ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абесць, абесці, абядуць, зедзеш, зесці, зехала, зехаць, зехаў, зядуць, падехала, пяўкі
25 👁