Каб ведалі! Мы тут збіліся з ног шукаючы. Валож. р., Пярэж. Больш не пайду з ім у грыбы: за паўдня з ног збілася, за ім ідучы, ногі баляць, і грыбоў толькі на дне [у кашы]. Малад. р., Вал. Параўн: (у руск.): сбиться с ног. ЗБІРАЦЦА Ў ВЫРАЙ. ЗБІРАЦЬ НА СТОЛ. САБРАЦЬ НА СТОЛ. У нас гэтакіх каштэляў — мы стаўпецкія, недалёка ля Стоўпцаў, — мо' тон тры будзе. Прыедзеце — яшчэ і на стол збяру. А яблыкаў танней прадамо. — Як гэта збераце на стол? — Ці сваяк які, ці чалавек харошы трапіцца, то трэба сабраць на стол: каб чыста заслаць, наставіць, чаго ёсць. Мін., Камар. Бывала Янка, як хто зойдзе ў хату: "Збяры ты на стол". Ад Ул. Фр. Луцэвіч.Гл. УПЕНЬ ЗБІЦЬ. Вельмі перабольшваць, драбніцу ўспрымаць, пераказваць як значнае, вялікае.  ЗБІЦЬ УПЕНЬ. З БЛЫХІ РАБІЦЬ ВАЛА. Маны ў яго на ўвесь свет: ён з блыхі зробіць вала. Асіп. р., Гоман. Мо' і ў цябе столькі праўдачкі, як у большага брата? Той зробіць з блыхі вала. Люб. Ён з блыхі вала зробіць. Ваўк. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Параўн. (у руск.): делать (сделать) из мухи слона. З БОКУ НА БОК. 1. А ён усе з боку на бок дзівіцца, што ў яго на стале дужа багата. Сян. (Е. Рам., БС, ІV). Увайшоў у пакой, залажыў рукі і ходзіць сабе ды ўсё з боку на бок пазірае. Сен. п., Ульян. (Е. Рам., БНК).Манера (ісці), пры якой тулава адхіляецца з кожным крокам то ўправа, то ўлева.  2. Параўн.: ідзе, як качка; качыная хада; валёхаецца, як качка. Гл. р., Кл. От ты ўжо ходзіш! Каб хто перасміхаў!.. А то валёхаецца з боку на бок. Валёх-валёх... Гл. р., пас. Я. Куп. Цяжкі, тоўсты… Дык як ідзе — перакульваецца з боку на бок. Гл. р., Кл.з каго. Збыткавацца, глуміцца з каго, з чаго.Людзі ўжо надта хлеба наеліся [з папрокам і дакорам], калі ўжо збыткі чы*няць [з хлеба]. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, І). Меншы [брат], каб як дружна, каб як лепш, а большы толькі з яго збыткі чыніць. Гродна.Вызваліцца (ад клопату, які не даваў спакою, звязваў чалавека).  ЗБЫЦЬ (клопат) З ГАЛАВЫ. Сягоння грады кончыла палоць. Хоць гэту брыду* збыла* з галавы. Малад. р., Клім. (Матэр. для сл.). Каб хутчэй як збыць гэты клопат з галавы — бульбу выбраць ды ссыпаць. Малад. р., Радашк. Як аддала ўжо замуж, то, маеш, збыла з галавы клопат. Тамсама. Ніяк я гэтага клопату з галавы сваёй не збуду. Люб. р., Ям.каго. Гл. СА СВЕТУ ЗБАВІЦЬ (збыць) каго.ЗВАЛІЦЦА З НОГ. ЗВАНІЦЬ ЗУБАМІ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁