ЗАРАБІЦЬ НА АБАРАНКІ. ЗАРАЎЦІ РОВАМ. ЗА РОЗУМ БРАЦЦА (узяцца). ЗА РОЗУМ УЗЯЦЦА. ЗА СВЕТ. Чаго там не бачыла? За свет [у вёску за некалькі кіламетраў] на вечарынку… Там, а тут — адно шчасце. Гл. р., Кл. Вы, хлопцы, не ганіце за свет. Блізка мо' і не так паядаюць [каровы], а малака больш прынясуць. Тамсама. Бывала дзівіліся: "І трэба? За свет замуж ідзе!.." А цяпер… Мін. р., Дук.Далёка (жыць, працаваць, быць).  ЗА СВЕТАМ. За светам тыя соткі! Нашто мне яны? Хай бы тут пры хаце, як у людзей. Гл. р., Сымон. Дзеці за светам, на цаліне, а мы ўдваіх толькі. Навагр. р., Вал.Гл. ЧОРТАМ СВІСТАЦЬ. Гл. У ДЗЕЎКАХ ЗАСЕДЗЕЦЦА.каму. Гл. СВЕТ ЗАВЯЗВАЦЬ (засланяць) каму. каго. Гл. БРАЦЬ ЗА СЯБЕ  Гл. РУКУ ЗАСТРАМІЦЬ. З адцен. груб. Зусім нявартаснае штосьці; няўмелы, няўдалы працаўнік.каго.  ЗАСВІСТАЦЬ ЧОРТАМ. ЗАСЕДЗЕЦЦА Ў ДЗЕЎКАХ. ЗАСЛАНЯЦЬ СВЕТ ЗА СЯБЕ БРАЦЬ (узяць) ЗАСТРАМІЦЬ РУКУ. ЗАТЫЧКА АД (з) ПУСТОГА ДВАРА (хлева), ЗАТЫЧКА АД (з) ПУСТОЙ БОЧКІ (хаты). Не жаніх, а з пустога двара затычка. Сл. р., Бох. А што з яго? Затычка з пустой бочкі. Чэр. Бо, ведама, без канякі, якая, табе ліха, гаспадарка, пустога хлева затычка. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Бо, вядома, гаспадар без бабы [гаспадыні] не гаспадар, а пустога двара затычка. Сл. п., Чудз. (Тамсама). Што зяць? Ён пустога хлева затычка. Ганц. р., Вял. Рож. Ці ж... гаспадар? Затычка з пустой хаты. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Гл. НА ГАЛАВЕ (на галовах, галавою) ХАДЗІЦЬ.Гл. ХВАРЭЦЬ НА КІШЭНЮ (на кішаню*).каму. Гл. СВЕТ ЗАВЯЗВАЦЬ (засланяць) каму.ЗА ШЧЭЛЕПЫ БРАЦЬ (узяць) каго. Гл. БРАЦЬ ЗА ШЧЭЛЕПЫ каго.ЗБАВІЦЬ СА СВЕТУ каго. Гл. СА СВЕТУ ЗБАВІЦЬ(збыць) каго.ЗБІВАЦЦА З ЛАДУ. ЗБІЦЦА З ЛАДУ. Што за барабаншчык з цябе, што толькі пачалі граць, а ён ужо збіўся з ладу? Навагр. р., Мірат. Павер, Федзя, — то школа, то з гэтым лагерам, дык збіўся, браце, з ладу зусім. Схуднеў неяк. Каб хутчэй дачакацца: паеду па турысцкай. Навагр. р., Вал. З гэтымі яблыкамі мы ўжо з ладу збіліся: вельмі шмат, а прадаваць няма каму. Навагр. р., Скрыш.Стаміцца, змарыцца (ад беганіны, ад клопату).  ЗБІЦЦА З НОГ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁