Аддала [прадала] цыбулю за няма нішто: вельмі навезлі багата [на базар]. Гл. р., Кл.
Параўн.: Як аддаваць [прадаваць] за нішто, то павязу дадому. Тамсама.За нішто (мець
кагосьці, ставіцца да кагосьці), не лічыцца з кімсьці.Яна [нявестка] у іх за няма нішто, не
любяць, не шануюць. Гл. р., Слаўк.Гл. ЗА НЯМА НІШТО.З адцен. асудж. Скончылася,
канец чаму для каго.Запа*ла ёй кля*мка ў мяне жывіцца! Карэл. р., Лукі. Пачакайце ж! Вось
стане новы [старшыня], западзе вам кля*мка! Не будзеце рабіць так, што ўсё каб сабе.
Тамсама. Не цягайце скварку. Кончыцца [не стане сала] — западзе клямка, будзеце аб адным
хлебе сядзець. Кап. р., Аксам.З адцен. асудж. Занатурыцца, закапрысіць і без падставы,
прычыны выказваць нязгоду ў нейкіх дзеяннях, у нейкай справе.
2.
З Дзюдзюном калі — дык і пагамоніш, ён і зрабіць умеў, а калі як западзе клямка — што ні
зробіш, хоць здохні, "не так!". Слова яму не ўласціш. Расказвалі ж, з сынам стога кідаў. Як ні
падасць сын [пярэбірак сена на стог], то ён граблямі ўвесь пярэбірак ссуне дадолу, на зямлю.
Гл. р., Кл. Што? Ужо клямка запала? Занатурыўся? Усё табе аднаму не так!.. Тамсама.Па-
свойску, як з раўнёю (размаўляць, абыходзіцца з кімсьці).
ЗА ПАНЕ-БРАТА. ЗА ПАНЕ-БРАЦЕ.
Рад..., што такія важныя гавораць з ім за пане-брата, дый вушы развесіў. Сл. п., Чудз. (А.
Сержп., КАБСП). Ды я з ім за пане-брата! Давай сходзім. Асіп. р., Дубр.
Гл.: на пане-брат.
ЗА ПЛОТ
Яго работы ніхто за плот не валіць, [каваль] ён добры, а людзі яны — хай бог крые! Уш. р.,
Вашк. Цыган сваё хваліць, а чужое пад плот валіць. Бабр. р., Гл. Сваё хвалі, а чужое за плот
валі? І ў людзей жа ёсць вочы, убачаць самі. Асіп. р., Вер. Сваё хваліць, а чужое за плот
валіць. Гл. р., Стражы*. Першае цялятка гаспадар за плот валіць. Гл. р., Кл. Сваё як толькі
хочаш хвалі, а майго не гань..., пад плот не валі. Мін. р., Салом. Першае шчанятка за плот
кідаюць. (І. Насовіч, СПБ). І цыган свайго каня хваліць, пад плот валіць, але хваліць ды яшчэ
і кажа: "Памажы падняць, дык будзем мяняць". Кап. р., Аксам.За нішто, без прычыны, без
патрэбы (біцца, сварыцца, спрачацца і падобн.).
ЗА ПУСТЫ МЕХ.
Ці ты забыўся? Такія ж яны: пасварацца, а то дык і паб'юцца — так, за пусты мех. Гэта ўжо ў
іх з дзядоў, муся. Віл. р., Раёўка. Гэтак жа! Дзе б падумаў, разважыў, дык не! Сварыцца!.. А
каб за што? За пусты мех, далібог! Я і не бачылася, не тое, што нагаварыла. Тамсама.куды.
ЗАПУСЦІЦЬ ЖУРАЎЛЯ куды. Зазіраць, заглядаць, падглядаць.
ЗАПУСКАЦЬ ЖУРАЎЛЯ
А ты смела прайдзі і запусці жураўля, раз так хочацца [ведаць], што там такое. Рагач. Нас
вучыў стары-старэнькі з-пад Мінска. Падгледзець ніколі не даваў. Толькі… — а ён: "Ужо
запусціў жураўля? Ужо жураўля запусціў? Няма чаго запускаць жураўля!" Нар. А помніш, як
Пётр Аляксандравіч: "Не запускай жураўля!"? Рагач.
Параўн. (у руск.): запустить (запускать) глаза
Дадатковыя словы
пабюцца
13 👁