Покуль жывы быў бацька, дык за бацькаваю галавою і сыны былі разумныя. — А што нам за бацькаваю галавою? Хіба ета [гэта] даўней, што кожны — гаспадар? Рабі — і жыві сабе. Гл. р., Хал. Слабы ён чалавечак, але за жончынаю галавою ліпіць на свеце. Гл. р., Сымон. За яго галавою і нам лацвей. Навагр. р., Ваўк. За дзядзькаваю галавою і ты вывучылася. Гл. р., Кл.Гл. БРАЦЦА ЗА РОЗУМ (за галаву). каму, чаму. Гл. ДАВАЦЬ ГАНЬБУ каму, чаму.ЗАГЛЯДАЦЬ У ЧАРКУ (глыбока). ЗАГНАЦЬ У КАЗІНЫ РОГ У навуцы ён любога настаўніка загоніць у казіны рог. Ого! Папавучыўся, і галава! Гл. р., Байл. Ты са мною ў шахматы гуляць? Гулёк такі!.. Я цябе як бачыш у казіны рог заганю. Раз- два і каралеву забяру, тады туру і афіцэраў. Гл. р., Кл. У чым хочаш [ва ўсім] цябе загоніць у казіны рог. Нясвіж. р., Сноў. Нядужа збірайся ў казіны рог заганяць. Мсц. Вы не глядзіце, што Мікалай стары, — ён яшчэ маладога ў казіны рог загоніць! Кап. р., Аксам. Загнаць у казіны рог. Заганю яго ў казіны рог. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).Гл. БРАЦЦА ЗАГРУДКІ. чые. З адцен. жалю, смутку. Пахаваць.  ЗАГРУДКІ БРАЦЦА (пабрацца). ЗАГРЭБЦІ КОСЦІ (костачкі) Перанеслі такое пекла, такое пекла! Сядзім раз і кажа яна: "Загінем, што і касцей не будзе каму загрэбці". Гл. р., Слаўк. Гадавала матка, гадавала, а вайна — каб яе пе*рун [пяру*н] спаліў! — прыйдзе, што не ведацьме [матка], дзе і костачкі сынавы загрэблі. Гл. У тую блакаду, дайце рады, столькі загінула [людзей], што не было каму загрэбці костачак. Акцябр. р., ст. Рацм.каму, чаму. Гл. ДАВАЦЬ ГАНЬБУ каму, чаму.ЗАГУЛЯЦЬ НА ВЯРОЎКАХ. Дзе ты быў? Гуляў? Штоб [каб] ты загуляў на вяроўках! Гл. р., Кл. Не забыліся: тут газетку на машынцы [лістоўку, напісаную на машынцы] расклейвалі. Дык пісалі, што вы, паліцаі, п'яце і гуляеце, — на вяроўках загуляеце. А прыйшлі партызаны ў Глуск і, такі, павесілі двух, ці што. Гл. р., Хваст.каму. Гл. ДАЦЬ ДЫХТУ каму.ЗА ДЗЕДАМ ШВЕДАМ. Хата іхняя яшчэ за дзедам шведам строілася [будавалася], старая ўжо. Мсц. р., Зар. (Лінгв. зб.). Гэта было за дзедам шведам, не за маёй памяццю. Тамсама. Гл.: не за нашим богам. ЗА ЖЫВАТЫ БРАЦЦА (хапацца, хватацца). ЗАЙМАЦЦА НА ДЗЕНЬ. ЗАЙМАЦЬ СВЕТ. ЗАИСЦІ Ў ГАЛАВУ І што яму зайшло ў галаву? Малад. р., Радашк. А ці мала што яму ў галаву зойдзе! А як зойдзе ў галаву, то не выб'еш. Мін. р., Клад.каго. ЗАКАВАЦЬ У КАЛОДКІ каго. Гістарычн. Закаваць у калодкі — надзець, прымацаваць на каго кайданы з дрэва.  ЗАКОЎВАЦЬ У КАЛОДКІ Тут колісь хадзіў разумны ды вельмі харошы чалавек. А бедны быў, як і ўсе. А неяк узяў і расказаў, што ён вучаны вельмі, што з Каліноўскім знаўся і на царскае войска нападаў. Дык закавалі ў калодкі — усіх, казаў, мяцежнікаў [паўстанцаў] у калодкі закоўвалі — і сперлі аж у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выбеш, пяце
13 👁