Гл. ПЯЦЬ ЖЫЛЫ. Збіць, ссекчы да крыві.Вельмі смешна.
Вельмі шчыра (прасіць, прасіцца).
ЖУРАЎЛЯ ЗАПУСКАЦЬ (запусціць)
каму. каму. Біць, паласаваць, даваць лупцоўкі. Параўн.: жарыць — літаральна пячы, смаліць,
біць, каб скура, цела гарэла.ЗЖАРЫЦЬ У СКУРУ
ЗА АДНЫМ ДОБРЫМ днём (дабры*днем).
За адным добрым днём і ў нас нечага пабылі, — ехалі і да нас завярнулі. Навагр. р., Падкас.
За адным дабрыднем. Тамсама. Давай! За адным добрым днём адбуду. Карэл. р., Цыр.Гл.
НОСАМ ЗААРАЦЬ. Вельмі энергічна, да болі ў жываце смяяцца, рагатаць, бокі зрываць.
ЗААРАЦЬ НОСАМ.
ЗА БАКІ (за бокі, за жываты) БРАЦЦА (хапацца, хватацца).
Вельмі любіла на вячоркі хадзіць. За вечар і напрадзешся, і наслухаешся. А другі раз як
стануць прыдумляць ды выдумляць, дык вечар за бокі бярэшся. Гл. р., Кл. Як стане
расказваць, дык, мусіць, і мёртвы за бокі брацьмецца. А то хлопцы?.. Тамсама. Мы з яго аж
за бокі хапаліся. Пух. Зміцер скажа, ды прыкажа [прыгаворыць, пажартуе], а паны толькі за
бокі хватаюцца. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). Чытаў, дык усе за жываты бяруцца. Мін. р.,
Бараўл. Такі і бацька ў іх быў: стане казаць, то за жываты бяруцца. Навагр. р., Ят. Каля яго [з
яго] за жываты браліся. Бых.
Параўн. (у руск.): надрываться со смеху.
ЗА БОКІ ХАПАЦЦА (хватацца).
ЗА ВАДОЮ ІСЦІ (пайсці).
ЗАВЕСЦІ КУРНУ (курню).
ЗА ВОЧЫ.
Я казала за вочы, я і ў вочы скажу табе: няможна разбіваць чужое сям'і. Гл. р., Кл. За вочы і
ты смелы. Стаўб. р., Мікал. У вочы ён адзін, а за вочы другі. У вочы які "добранькі"!.. А як
за вочы, то сабака сабакам. А той, што забілі на вайне, — той не такі. Кап. р., Пясоч.
Гаварыла за вочы, то скажу і ў вочы. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).
Параўн.: У вочы — то "саколю", а за вочы — соллю. (БППФ).
Параўн.: У вочы лісам, за вочы воўкам. (БППФ).
Параўн. (у руск.): за глаза.
ЗАВЯЗАЦЬ (завязваць) ВУЗЛІК (вузлікі).
ЗАВЯЗВАЦЬ СВЕТ
Гл. ВЯЗАЦЬ ВУЗЛІК (вузлікі). каму. Гл. СВЕТ ЗАВЯЗВАЦЬ (засланяць) каму.ЗАГАВЕЦЬ
ДУШОЮ.
ЗА
Дадатковыя словы
сямі
16 👁