Як есцімеш свой хлеб, то ўспомніш бацькаў. Хіба ці раз? Гл. р., Кл. Прыехала і гасцінцаў навезла: "Ну, татка, усе ўжо на сваім хлебе, свой хлеб ядзім". Гл. р., В.
Гл.: пайсці на свой хлеб.
Гл.: свой хлеб.
ЕХАЦЬ БАЧКОМ. ЕДУЧЫ БАЧКОМ.
Ён прывык, — усё жыццё ездзіў бачком, ціха і хітра. Мін. р., Сен. Едзь бачком — ні з кім не зачэпішся. Лід. п. (М. Фед., ЛБ, IV). А ён завельмі хітрун: едзе бачком, а ходзіць цішком. Навагр. р., Чар. Едучы [ехаўшы] бачком — хітруючы, прыстасоўваючыся да абставін. Ехаўшы бачком, ні з кім не зачэпішся. (І. Нас., СБП). Едучы бачком, сам не наскочыш, дык на цябе наскочаць. Навагр. р., Свіц.
Хітраваць; прыстасоўваючыся да абставін, хітруючы, старацца не трапляць у кепскае становішча.
Гл. ЕХАЦЬ БАЧКОМ. Гл. ВІЦЬ ЕЛКУ. З адцен. жартаўл. ці іран. Падраныя, з адарванаю падэшваю [боты, чаравікі].
ЖАРТАЧКІ СТРОІЦЬ
з каго. Гл. КЕПІКІ СТРОІЦЬ з каго.
ЖАРЫЦЬ У СКУРУ
Як мужык пачуў, што той гаворыць, як пачне жарыць яму ў скуру. Ваўк. п., з-пад Свісл. А бацька яе... штодзень бачыцца з шкляным богам дый жарыць... у скуру. Сак. п., з-пад Сух. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Біў, біў, скуру яму зжарыў. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Аконам [аканом] зжарыў яму [пастушку] скуру. Ваўк. п., Вішн. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).
куды. Гл. ЗАПУСКАЦЬ ЖУРАЎЛЯ куды.
ЖЫВЫМ БОГАМ.
Прасіла, прасіла іх удава..., прасіла жывым богам, аж у зямлю кланялася. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).
Гл.: напрамілы бог.
Параўн. (у руск.): Христом богом, ради бога.
ЖЫВЫЯ СМЕХІ.
З яго век жывыя смехі. Гл. р., Кл. З нашае мамы, як стане расказваць, ей-богу жывыя смехі. Гл. р., Слаўк. А гаварыць стане, дык бакі сарваць, жывыя смехі. Гл. р., Хал. Жывыя смехі з яго! Выпіў і лезе борацца. Той грабане — дык і ляціць носам у зямлю, устане — і зноў: "Давай борацца". Гл. р., Кл.
Гл. ПЯЦЬ ЖЫЛЫ. чые, з каго. Гл. ВЫЦЯГВАЦЬ ЖЫЛЫ (жылле) чые, з каго.
ЖЫЛЫ ВЫПІНАЦЬ.
ЖЫЛЫ (жылле) ВЫЦЯГВАЦЬ (выцягнуць)
ЖЫЛЫ ПЯЦЬ.
ЖЫЎЦУ ДАСТАЦЬ.
Злавілі б, то дасталі б жыўцу і адвету [адказнасці] не мелі б. Ну як толькі! Прышлі гуляць, ды не гулялі, а во гэтак усе маладзенькія яблынькі абкалацілі і галлё паламалі. Ст. Жлоб
83 👁