Старонка 66
◀ / 211 ▶
Тыя гады [калісьці] прыедзеш з таго Крацкова, дык за месяц духі падцягне, без сілы… Гл. р., Кл. З блакады [з часоў партызанскай вайны] выйшаў — дык чуць ногі перастаўляў: духі падвяло, састарэў. Гл. р., Слаўк. ДУША Ў ДУШУ. Вельмі дружна, у поўнай згодзе (жыць). Яны вельмі моцна таварышавалі адзін з другім, і не было на свеце нічога такога, каб яно магло разлучыць іх таварыства. Жылі яны душа ў душу, што ніколі не жывуць так і родныя браты. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). ДУША Ў ПЯТКІ (схавалася) у каго, чыя. Вялікі спалох (пры нечаканым, знянацку, страху). А ў самой душа ў пяткі схаваецца, як убачыш пень. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Гарэй [горш] спалохаўся: думае, едуць разбойнікі. Залез у канаву, ляжыць, а душа ў пяткі схавалася. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Так ён спалохаўся мядзведзя, што душа ў пяткі... схавалася. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). ДУШОЮ ЗАГАВЕЦЬ. Памерці, сканаць, загінуць. Звезлі ў тую Нямеччыну. Там і душою загавела. Яна ж хварэла, тады ёй палепшала. А тут вайна, а тут бяда. Завезлі, і ніхто не ведае, дзе загавела душою. Гл. Як дзеўка душою загавела. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Параўн. (у руск. кніжн.): отдать богу душу. ДУШУ АДДАЦЬ ЧОРТУ. Гл. ЧОРТУ ДУШУ АДДАЦЬ. ДУШУ ВЫНЯЦЬ (выцягнуць, дастаць) з каго. З адцен. асудж., пагардл. Чымсьці непрыемным, дакучлівым і працяглым змучыць каго. Жартачкамі ды жартачкамі… А гэтымі жартачкамі ён душу выняць можа. Малад. р., Бор. Казала і казаць буду: не чалавек, што ў вочы лістом, а пападзіся, то ён з цябе душу выйме, ён душу з цябе дастане. Тамсама. Хоць з нашае [вёскі], але ён нягоднік: умее душу выцягнуць. Кап. ДУШЫ АД'ЯДА (пераяда). Гл. АД'ЯДА (пераяда) ДУШЫ (сэрца). ДУШЫ ПАСЛУХАЮЧЫ. З усёю шчырасцю, як змога, старанна (працаваць, рабіць). Робім [працуем] душы паслухаючы. Гл. р., Кл. І бацька і сыны шчырыя на рабоце. А тая ж — усё жыццё робіць душы паслухаючы. Гл. р., Ад. Усё лецечка ўсе ўсімі [уся сям'я] рабілі [працавалі] душы паслухаючы. Гл. р., Н. Жыц. Параўн. (у руск.): от души, не покладая рук. ДРЫГАВІЦА Ў НАГАХ. Слабасць; слабы, няўстойлівы (пра чалавека). Куды яму гуляць? У яго ўжо дрыгавіца ў нагах. Гл. р., Кл. Ці цеперся было!.. Тады, брат, у цябе дрыгавіцы ў нагах не было. Тамсама. ДЫК І НЕ ЖЫЎ. ДЫХАЦЬ НЕ ДАЦЬ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 211 ▶