ДОЎГІ ЯЗЫК У яго жонкі язык доўгі. Слон. р., Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). У яго язык доўгі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Баба мела доўгі язык. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Калі доўгі язык, то яго можна ўцяць. Карэл. р., Крын. За доўгі язык не хваляць. (БППФ). З тваім доўгім языком табе не ўбыць на службе. На якое ліха каму такая, што ўсё ведае, усё і расплешча ўсім? Гл. р., Зубар. Параўн. (у руск.): длинный язык. ДОШКІ ЗРАБІЦЬ (сабраць) Бункераў нарабілі. Каб ім [акупантам, паліцэйскім] дошкі зрабілі! Гл. р., Кл. Рабіў людзям [многа кепства], пакуль яму дошак не зрабілі. У дарозе з Гл. у Люб. Каб яму дошкі сабралі! Кап. р., Аксам.каму. Гл. ДОШКІ ЗРАБІЦЬ каму.ДРОЗДЗІКА ПАСКАКАЦЬ. ДРУГАЯ БАРАДА. Аляксей за калгасам [пры калгасным ладзе] пажыў. Дваіх душою жывуць, усяго-ўсякага хапае. Чысты, поўны стаў. Пабрэіцца сабе. І другая барада адвісла. Гл. р., Кл. Яно і відаць, што яму цяжка-важка жывецца... бач, другая барада адпусцілася. Гл. р., Слаўк.Гл. НАСІЦЦА ЯК ДУРАНЬ (дурны) з ДЗВЯРМІ (са ступаю). Гл. ВЫБІЦЬ ДУРЫКІ. (выпра) з каго. З адцен. пагардл., груб.З Гітлера дух вон і кішкі на тэлефон. Гл. р., Кл. Ого! Страх як бораюцца бугаі! Помніш, як даў адзін аднаму — і дух вон. Тамсама. От раз штось зрабілася таму чалавеку. Быў баццэ [быццам] здаровы, а назаўтра і дух вон. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). — Глядзі ў мяне! — закрычаў Нічыпар, — я дам табе такога дыхту, што з цябе і духі вон выпра. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). Хваціў гэта ён самага старшага разбойніка за ногі ды як махнуў кругом сябе, дык з усіх разбойнікаў і дух выперла. Тамсама. Крыкнула тут царыца, а з яе і дух вон выперла. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).Спыняецца дыханне (пры спалоху, усхваляванасці, знясіленні ад хуткіх рэзкіх рухаў і падобн.).  ДУХ ЗАЙМАЕ. ДУХ ЗАНЯЛО. Кінулася — а тут дух займае. Гл. р., Байл. Раз укалю [вазьму сахор гною], і дух зойме. Няма з мяне, хлопча, рабоцька. Гл. р., Кл. Ось падыходзіць ён к капцу і толькі чапнуў жалезняком зямлі, аж як загрыміць штось..., у Нічыпара і дух заняло. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП).Прытаіцца (стаіцца), не дыхаць.  ДУХ УТАІЦЬ. Мядзведзь прыйшоў да яго, а ён дух утаіў, дык паварочаў яго, панюхаў... дый пайшоў. Ваўк. п., Астр. (М...Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Сяджу я, утаіўшы дух, — ні жывы ні ўмерлы. Скід. р., Гал. Нашкодзіў, дык і дух утаіў. Малад. р., Радашк.каму. 1. Вельмі захацелася есці, выгаладаўся хто.— Ото ж дарам прапаў дзень, быццам свінні з'елі, — кажуць людзі дый цягнуцца хто ў карчму, а хто да гасподы, бо ўжо духі падвяло. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Аж духі падцягло [падцягнула]. Ці скора есцімем? Так выгаладаўся, што духі падцягло. Гл. р., Зубар. Як і ты пабудзеш дзень не еўшы, то і табе духі падцягне. Тамсама. Пра таго, хто схуднеў, спаў з цела (з хваробы, перамены ўмоў жыцця, працяглай цяжкай працы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зелі
7 👁