Дзіравая барада. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Ды ў яго дзіравая барада: увесь абальецца, пакуль паесць. Малад. р., Радашк.Гл. ВАДЗІЦЬ ДЗЯДЫ. Аддзяка як помста, кепства за кепства, злом — на зло.  ДЗЯДЫ ВАДЗІЦЬ. ДЗЯКАВАНЫ ХЛЕБ. Гэта табе дзякаваны хлеб. Гродз. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Гэта табе дзякаваны хлеб. Кажуць пры адплаце за зло (кепства). (І. Нас., СБП). Як гэтак зрабіў яму, то і ты атрымай дзякаваны хлеб. Гродз. р., Бел. Гл.: хлеб адданы. Параўн. (у руск. кніжн. бібл.): око за око, зуб за зуб. ДЗЯНЬДОБРЫ АДДАЦЬ. ДНІ (дзянькі) ЗВОДЗІЦЬ. ДНІ (дзянькі) ЦЕРЦІ. ДОБРА І ЧЫНІЛІ! Добра і чынілі, што на суд на яго падалі. Гл. р., пас. Я. Куп. На нас ён усяк кажа: на яго казаў "рабы", на Колькаву сястру — "каза". Дык баба сказала: "Добра і чынілі, што прагналі, што ў хэўру не бераце гуляць". Асіп. р., Вяз. А ён добра і чыніць, што сынам на вечарынку грошай не дае. Акцябр. р., ст. Рацм.Устаўны зварот. Як выказванне згоды, салідарнасці (з тым, хто кажа штосьці, пра штосьці); сапраўды, праўда, праўду кажаш.  ДОБРА КАЖАШ. Тут, добра кажаш, насення шкода, высыплеш, а ці вернеш? Гл. р., Байл. Ён, добра кажаш, і без вас прыдумае. І без вас ладу дасць. Гл. р., пас. Я. Куп. Нашто, добра кажаш, тыя кватаранцы [кватаранты]? Гл. р., Кл.Час (адрэзак часу), калі ў кагосьці ўсё добра, няма бяды, няшчасця, непрыемнасцей.  ДОБРАЯ ГАДЗІНА. Яна такая, што ёй ніколі няма добрае гадзіны, хоць і вунь як добра, а яна будзе толькі ныць. Навагр. р., Навас. У добрай гадзіне то і кум па браціне. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Гл.: ліхая гадзіна. ДОБРАЯ РУКА. ДОБРЫ ГАНДАЛЬ. Добры гандаль! Хто касіў, таму атавы, а хто не — таму сена? Нашто такі парадак? Ці ўсім сена, ці ўсім атавы! Гл. р., Кл. Добры гандаль! Едзь у Маладэчна за свае грошы! Ды каб у Маладэчна, а то яшчэ за Маладэчнам чорт ведае дзе!.. Вілейка.Гл. АДДАЦЬ ДОБРЫ ДЗЕНЬ (дабрыдзень, дзяньдобры). Гл. ВЯЛІКАЯ (далёкая, доўгая) ПЕСНЯ. у каго. Балбатлівасць, схільнасць гаварыць лішняе.  ДОБРЫ ДЗЕНЬ (дабрыдзень, дзяньдобры) АДДАЦЬ. ДОЎГАЯ ПЕСНЯ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁