Адзін хлопец пайшоў у прымы. Ну, дзе быўшы, па вяселлі... паехалі маладыя да бацькоў. Ваўк. п., з-пад Лыск. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Дзе быўшы, той, што не быў так цяты, кажа да яго... Тамсама. — Ну, то клікні яе! — Дзе быўшы, прыходзіць. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).Нядоўга думаючы, не разважаючы.  2. Ехаў зімою адзін чалавек,...ажно ў лесе заступаюць яго ваўкі. Ён, дзе быўшы, скочыў з санак, схапіўся на дрэва... Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Гл. КУДЫ (дзе) ВОЧЫ ПАНЯСУЦЬ. Гл. РАБІЦЬ ДЗЕЛА. Штодзень, кожны дзень.  ДЗЕ ВОЧЫ ПАНЯСУЦЬ. ДЗЕЛА РАБІЦЬ. ДЗЕНЬ ПРЫ ДНІ. Больш навіноў ніякіх не пасылаю, бо і ты сам ведаеш, як у нас е [ёсць] і пры чым мяне, бяздольніцу, пакінуў [муж — салдат царскай арміі], адно дзень пры дні мушу слязьмі залівацца дый тым згарняцца. Сак. п., з-пад Сух. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). У адным дварэ [маёнтку] была пані вельмі скупая дый усё давала людзям жур дзень пры дні. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Дзень пры дні на цяпліцу ідзе. Смал. р., Пятр. Я за Слуцкам жыву. Дык у нас адзін вельмі крэпка вучаны. Дык што? Прыедзе ў госці і дзень пры дні чытае і піша. Я смяюся: госці ў хаце, а чаркі сухія! У дарозе з Мін. на Сл. У лесе хлеб вельмі цяжкі. Дзень пры дні на сіле і на сіле. Лес здароўе адбірае. Гл. р., Слаўк. Гл. ДАЦЬ ДЗЕРАКА. Гл. ДАЦЬ ДЗЁРУ. каму Гл. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ каму.ДЗЕСЯТАМУ ЗАКАЗАЦЬ. Яшчэ Міхасёў бацька жыў. Якуб зваўся. Улезем мы ў сад, дык мала што нарвём [яблыкаў, груш], дык яшчэ, каб абтрэсці на зямлю. Ось злавіў ён раз Рыгора, але не біў, а назрываў крапівы ды ў штонікі, дый зашпіліў: "Бяжы цяпер, сукін кот!" Ну, з таго ні раз Рыгор не лазіў. І дзесятаму заказаў. Гл. р., Кл. Так правучу за сад, што дзесятаму закажаш, як галлё ламаць. Гл. р., Слаўк. З таго [пасля таго выпадку] і дзесятаму заказаў. Сл. р., Пас. Такі хоньдзю [у гаворках яшчэ: трасцу, хіньцю, малярыю] схапіў, а як вылечыўся, дык дзесятаму заказаў, як хадзіць шукаць грошай. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП).Лёгка і хутка, не чуючы ног пад сабою.  ДЗЕ ЎЗЯЛІСЯ (і) НОГІ. Ён, прыцэліўшы (sic!), стрэліў, а сам на дрэва. Глядзіць — тая свіння як пайшла ў лес, дзе ўзяліся ў яе ногі. Іўеўскі р., Маг. (Хрэстам.). Усё стагнаў, што хадзіць цяжка, а як застралялі — дзе ўзяліся і ногі. Я за ім. А дзе там! Мін. р., Двор.Глядзець з захапленнем, са здзіўленнем.  ДЗІВАМ ДЗІВІЦЦА (дзівавацца). Яна ж, тое ўбачыўшы, дзівам дзівіцца і надзівіцца не можа. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Людзі прыходзілі і дзівам дзівіліся. Ваўк. п., Шандры (М. Фед., ЛБ, І). Цыбуля ў парніках парасла, што на выстаўку вазілі, грам восемсот адна, як кружка, бабы дзівам дзіваваліся. Люб. р., Чыж. (Лінг. зб.).З адцен. жартаўл. Пра таго, хто, калі есць, абліваецца, аблівае сабе бараду.  ДЗІРАВАЯ БАРАДА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁