Потым захварэла аканомская дачка, маладая дзяўчына..., і той рады не далі, тае самае ночы памерла. Тамсама.Даваць рады — рабіць спробу, шукаць выйсця.  3. Пайшла прачутка, што ў пана ў пакоях атубаваўся чорт дый не дае панам жыць. Якое толькі рады не даваў пан: ён і прасіў ксяндза, свяціў пакой свянцонаю вадою, курыў рознымі свянцонымі зёлкамі, прасіў знахароў, але нічога не памагае. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). А як жа, не давядзі госпадзі, чорная гадзюка ўкусіць, то... ніхто і нішто не дасць рады. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР).каму. Пакараць, усыпаць, даць лазню, даць пытлю.  ДАЦЬ (усыпаць, увярнуць) У КОСЦІ За што як за што, а за такое ворыва трэба даць у косці. Гл. р., Балаш. — Праз цябе мне зноў уверне ў косці? Гл. р., Слаўк. — А за што тут у косці ўверне? Табе не пазбіралі — ты і не напісаў. Тамсама. Мне ў косці ўсыплюць? А табе? Ты ж брыгадзірам, а не я. Бабр. р., Сычк.Гл. БІЦЬ У ХАМУТ. Паспешна, імкліва ўцячы, збегчы.  ДАЦЬ У ХАМУТ. ДАЦЬ ЦЯГУ (цягі). Абстралялі [партызаны] машыну, а самі цягу далі: гарнізон во-во [блізка], мо' кіламетры два якія. Мін. р., Мац. Нейкі тут пасля вайны за зборшчыка быў, нарабіў чорт ведама чаго і цягі даў. А міліцыя такі знайшла. Мін. р., ст. Белар. Адзін зайшоў раз да бабы: "Звары, бабка, есці". — "Дык комін заваліўся, цягі няма". — "Дай мне пяцёрку, а я цягу дам". Дала баба, а ён з хаты. Злавілі ўжо на дарозе. А ён і кажа: "А мы ж так згаварыліся: мне пяцёрку і я дам цягу. Я ж, кажа, нічога ніякага". Мін. р., Вос. Звянчаць.  ДАЦЬ ШЛЮБ. Як не дасі ксяндзу два злоты, то не ахрысціць дзіцяці, не дай рубля — не дасць шлюбу. Сак. п., Жух. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Так ксёндз разазлаваў [раззлаваўся] і прагнаў, не даўшы шлюбу. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Параўн. (у руск.): обвенчать. ДА ШПІКУ. Прамок да шпіку. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Дзе ж бачылі, мама, ісці ў такі дождж? Не ідзіце, мамка! Так лье, што чуць адыдзеце і прамокнеце да шпіку. Зэльва.Толькі ўдваіх, усяго толькі два чалавекі (у сям'і).  ДВАІХ ДУШОЮ. Дваіх душою жывуць, усяго ўсякага хапае. Дзіва! Ці багата трэба на дваіх душою. Гл. р., Кл. Жывуць дваіх душою. Тамсама. Жывучы дваіх душою і бедаваць: "Чуць стачылі канцы"? То, мусіць, у вас ні ладу ні складу. Акцябр. р., ст. Рацм.Устаўны зварот, якім сцвярджаецца немагчымасць чаго.— Ён — дзе бачылі! — не пойдзе ўночы. Навагр. р., Вал. За дзень — дзе бачыла! — не зробім. Барыс. р., Вял. Трасц. Прасіла просам, але — дзе бачылі! — не ўпрасіла. Малад. р., Радашк. Хіба сказала зайсці? Дзе бачыў! Ці яна рабіцьме такі наклад? Проста дарогаю пойдзе. Гл. р., Слаўк.Устаўны зварот. 1. Неўзабаве, нядоўга счакаўшы.  ДЗЕ БЫЎШЫ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
10 👁