убачылі, што гэты мяне вязе, дык, брат, так далі маху, што толькі я іх і бачыў. Пух. р., Гарэл.
(Хрэстам.).Правучыць, правучыць пакараннем.
ДАЦЬ НАВУКУ (навучку).
Прызнацца табе праўду, то я калісьці быў разбойнікам, але як мне якісьці чалавек даў
навучку, то я ад тае пары стаў чалавекам. Ваўк. п., Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Які, пытаешся,
Гірша? Той, што даў калісь твайму бацьку навучку, што спрабаваў насміхацца з яго. Малад.
р., Радашк.
Параўн. (у руск.): дать урок.
ДАЦЬ ПАПУСКУ
каму. Гл. ДАВАЦЬ ПАПУСКУ каму.ДАЦЬ ПОЛЬЗЫ
І прыйшоў гэты ляснічы... і стаў кланяцца яму ў ногі: "Дай мне пользы" [дапамажы
пазбавіцца ад немачы, ад болю: ляснічага ўкусіла гадзюка]. Чэрык. п. (Е. Рам., БС, ІV). І што
далей, шыя больш распухае і распухла ў хатняе бервяно і зраўнавалася з галавой роўна. Як ён
ні лячыўся — ніхто не даў пользы. Тамсама.каму. Ушчуць, насварыцца, пакараць каго.Каб
даваў прачуха*нкі, не былі б такія (дзеці) балаўныя. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). — Вучыцца
слабавата. Не вельмі чытае. — То каб далі прачуханкі! — Ой, Міша, каму там? Малое,
слабенькае… Каму там прачуханкі дасі?.. Бял. р., Ал.Не пацэліць, прамахнуцца (страляючы,
кідаючы), спудлаваць.
ДАЦЬ ПУДЛА. 1.
— Страляй, дзядзька, — кажа стралец, — мабыць, я даў пудла. Маз. п., Луч. (А. Сержп.,
СРБП).Памыліцца, зрабіць памылку.
2.
Тут мы пудла далі, — не вучылі хлопца. Гродна. Гэтакага куды хочаш, ён не дасць пудла
нідзе. Навагр.
Параўн. (у руск.): дать маху.
ДАЦЬ ПЫТЛЮ.
Напасці з вымовамі, дакорамі, абвінавачваннем, даць прачуханкі, даць наганяй. Як
разыдзецца, як дасць пытлю мужыку, дык той месца сабе не ведае дзе знайсці. Ну і жонка! Ну
і дабраў прыдачу! Валож. р., Пярэж. За што як за што, а за гэта варта даць пытлю, прабраць,
каб больш гэтага не рабіў. Валож. р., Міхал.ДАЦЬ РАДЫ (ра*дачкі, ра*данькі). 1.
Я знаю, кажа, што ты дужэйшы, але няма ніц, я табе дам рады. Ваўк. п., з-пад Росі (М. Фед.,
ЛБ, ІІІ, 2). Ажно і мядзведзь, не даўшы рады..., ускочыў на той самы стог... Ваўк. п., з-пад
Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Не даў рады выняць. Тамсама. Там сёння старасту абіралі дый не
далі рады. Ваўк. п., Мсціб. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Дапамагчы.
2.
Мела быць у дварэ вяселле, ды паненкі пахварэлі, і ніхто раданькі не дасць. — Я ім, ка', дам
рады. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, І). Быў вельмі хворы на пранцы. Ён да знахароў
ездзіў, да дактароў усюды — ніхто радачкі даць не мог. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ
12 👁