Спадабалася яна [дзяўчына двум хлопцам] ім вельмі моцна, але не ведаюць яны, катораму яна мае дастацца. І парашылі ісці ў свет, мо' там хто стрэне другую дзяўчыну, а мо' дзе загіне, то дасць дарогу другому. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).З адцен. іран. Імкліва, без аглядкі, баязліва ўцячы, збегчы; кінуцца ўцякаць.  ДАЦЬ ДЗЁРУ (дзерака). Як толькі да яго дайшлі, што трэба яму брацца, дык лахі пад пахі ды дзёру даў. Мін. р., Засл. Бачаць, што і сець адбяром, дык далі дзёру. Мін. р., Ган. Хто ваяваў, а ён дзерака даў, шынель узяўшы. З ім не так гаварыць трэба! Гл. р., Хал. Даў дзерака. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).З адцен. непаш. Памерці, загавець душою, адубець.  ДАЦЬ ДУБАРА. Так піў, што праз гарэлку і даў дубара. Мін. р., Н. Двор. Ты так перамёрз, што я ўжо думаў, дубара дасі. Мін. р., Шарш.каму. Пакараць; прабраць, выгаварыць з дакорам.  ДАЦЬ (задаць) ДЫХТУ — Глядзі ў мяне! — закрычаў Нічыпар, — я дам табе такога дыхту, што з цябе і духі выпра. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). Толькі ён адышоў, як закрычаць, што вельмі блохі кусаюць. А гэта ім так задалі дыхту мурашкі. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Параўн. (у руск.): задать жару, дать нагоняй, задать взбучку. ДАЦЬ ЗГАНУ каму, чаму. Гл. ДАВАЦЬ ГАНЬБУ каму, чаму.ДАЦЬ ЛАД Я яшчэ не дала ладу свайму ва*рыву: не пахарашыла капусты, а буракі ў кучу зваленыя. Гл. р., пас. Я Куп. Кабанчыка закалолі. Дык сала спарадкавала, а вантробы ляжаць, яшчэ не далі ладу. Люб.Паставіць на ногі, уладкаваць у жыцці, вывесці ў людзі, давесці да ладу (дзіця, дзяцей).  2. Каб дзецям даць лад, трэба і галавою і рукамі рабіць. Самі сабою толькі хвоі растуць. А дзеці — ведама, дзеці! Гл. р., пас. Я. Куп.каму. Пакараць каго.Мабыць, такі добра спалохаўся, як далі яму такую лазню, спалохаўся дый уцёк. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Глядзі, каб самому не далі лазні! Малад. р., Радашк. Параўн.: дастаць лазню. Параўн.: даць прыпаркі. ДАЦЬ ЛАТАТЫ. Бачыць, што трудна будзе, дык лататы даў. Гл. р., Вольн. Павучыліся з месяц, ён і ну падвучваць: "Давай, хлопцы, дадзім лататы з вучылішча". Збівае дзецюкоў. Ст. Бабр. Гл.: даць дзёру, даць дзерака. ДАЦЬ МАХУ. Бачым, што немцы блізка. Ну во-во! Мы пакідалі ўсё чысценечка, што было ў нас, і як далі маху! Як пабеглі! Дык і ўцалелі. Пух. р., Хід. А астальныя [астатнія ваўкі з воўчай зграі] як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁