Ты ж мне дарогу перасякерыў. — Нічога я не зрабіў, і дарогі табе я не перасякерыў; ты,
кажуць, не хацеў, то я і згадзіўся. Мін. р., Засл.каму. Гл. ПРЫПАСЦІ (прыйсціся) ДА
СПАДОБЫ каму.ДА СЭРЦА БРАЦЬ (прымаць, узяць).
Гл. БРАЦЬ ДА СЭРЦА (да душы) што.ДА ТОРБЫ ДАВЕСЦІ
каго. Гл. ДАВЕСЦІ ДА ТОРБЫ каго.ДА ТОРБЫ ДАЙСЦІ.
ДАСТАЦЬ ЛАЗНЮ.
Глядзі! А то дастанеш лазню. Малад. р., Радашк. Дастаў лазню. Ваўк. п. (М. Фед., Л Б, ІV).
Гл.: даць лазню. Гл.: даць прыпаркі.
ДАТРЫМАЦЬ СЛОВА.
Сказаў — то датрымай слова. Гродна. Брыдка слова не датрымаць. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М.
Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Я цябе і забраў за тое, што не датрымала слова. Ваўк. п., Вішн. (М. Фед., ЛБ,
I).З адцен. асудж., прыкрасці. Запамятацца, апрыкраць.
ДАЦЦА Ў ЗНАКІ (у знакі*, у знак).
Каму, а нам далася ў знакі вайна. Малад. р., Сыч. Слухаю і думаю: далося ў знакі мне вучэнне
ваша. А што мне з вашага вучэння будзе? Стаўб. р., Акінч. Толькі табе так? І мне даліся ў
знакі! Гл. р., Кл. Плюнуў парабчук і пайшоў па сваім дзеле. — Ну, пачакайце, хварэць вашай
матары, — мырчыць ён сабе над нос, — дамся я вам у знак. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП).
Параўн. (у руск.): запомниться, надоесть.
ДАЦЬ ГАНЬБУ
каму, чаму. Гл. ДАВАЦЬ ГАНЬБУ каму, чаму.ДАЦЬ (задаць) ГАРТУ
каму. З адцен. іран. (гл.: М. Фед., ЛБ, ІV, стар. 105). Набіць, пакараць каго.Ну, я яму больш
даў; ён што завіне [замахнецца], то не міне па галаве..., а я яго капялюшам гоп! бах! — гоп!
бах! От даў гарту! Ваўк. п., Кукл. (М. Фед., ІІІ, 2). Задаць гарту. Слон. п. (М. Фед., ЛБ,
ІV).Вельмі голасна заспяваць.
ДАЦЬ ГОЛАСУ (галасочку). 1.
Яна як дасць голасу, то за паўвярсту чуцён. Люб. р., Чыж. (Лінг. зб.). Бывала Яўтуховы ў
ягадах як дадуць голасу, дык і ў Вайцяхове, і ў Барбарове, і ў нас — кругом чуваць. Во-бок
прырода галасістых! Гл. р., Кл. Не жыла і зжыла. Я ж адна. Ніхто ў хаце — ні сынок, ні дачка
— не дасць галасочку. Тамсама. Нарабіць крыку, падняць гвалт.
2.
Не чапай ты іх, хай іх сарочка не чапае. Зачэпіш, дык голасу як дасць — хоць ты з селішча
ўцякай. Гл. р., Кл.каму. 1. Сысці, з'ехаць з дарогі, прыбраць штосьці з дарогі (каб праехаць,
прайсці).
ДАЦЬ ДАРОГУ
Дарогу дайце! Пікніце (пасігнальце), хай дадуць дарогу. Валож. р., Рак.Саступіць камусьці
пры супадзенні ці разыходжанні намераў, думак, планаў
Дадатковыя словы
зехаць
16 👁