Думалі, што будзе так і так, а яно ўсё дагары нагамі. Малад. р., Уша. Наадварот.  5. А ў затоне адбіваюцца тоўстыя, старыя дубы, курэнь дзеда Ахрэма каля перавозу, стог леташняга сена з плотам кругом і нават каровы суседняе вёскі, што пасуцца на беразе. Толькі ўсё гэта дагары нагамі. Задумаўся пастушок, чаму гэта ў вадзе адбіваецца ўсё дагары нагамі... Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Перавярнуў дагары нагамі. Ваўк. п. (М. Фед., Лр. ІV).што. Гл. БРАЦЬ ДА СЭРЦА (да душы) што.ДАЙСЦІ ДА ПУГІ. Бач, на вацетым [вось гэтым] селішчы яшчэ і як [добра!] жылі Хвойкі. Адале [а потым] падзяліліся маладыя, што і дайшлі да пугі, толькі ў калгасе паратаваліся. Гл. р., Кл. Костусь Крацкоўскі ўсё на сваіх казаў: "Так рабіцьмеце, то да пугі дойдзеце". Гл. р., Байл. Не рабіся, кажу, вельмі за начальніка, бо мо' і да пугі дойдзеш. Гл.З адцен. асудж. Вельмі збяднець, стаць жабраком (праз бесклапотнасць, неахайнасць).  ДАЙСЦІ ДА ТОРБЫ. Гулямі да торбы дойдзеш. Гл. р., Ад. Ужо багата гадоў, як старца [жабрака] бачылі. Цяпер ніхто да тае торбы не дойдзе. А колісь маладыя — гуляць, а бацька: "Ходзіце, покуль да торбы дойдзеце". Вотбок пераменьваецца! І старцоў [жабракоў] тых няма. Гл. р., Кл. Параўн. (у руск.): пойти по миру. ДАЙЦЕ СВЕТ! Дайце мне свет! Прыстаюць і прыстаюць. Таму тое, таму тое. Свету не бачу праз вас. Мін. р., Засл.Ішоў час, праходзіў час.  ДАЛЕЙ НА ДАЛЕЙ. Ён павінны быў прыехаць змярком. А тут — сцямнелася, і ноч найшла, і агні ў людзей патухлі. Далей на далей — а іх няма. Дзеці ўголас, плачуць, і я не ведаю, што рабіць, што чыніць. Гл. р., Н. Жыц. Пабраліся [пажаніліся], а ладу няма. Далей на далей, я і кажу: "Як вы думаеце жыць так?" Гл. р., Кл.Гл. ВЯЛІКАЯ (далёкая, доўгая) ПЕСНЯ. Да аднаго, усіх да аднаго.  ДАЛЁКАЯ ПЕСНЯ. ДА НАГІ. З вечарынкі дзяцей — да нагі! Каб ніводнага не было. Гл. р., Вольн. Каб нашыя варагі выкаціла [смерць узяла, загінулі] да нагі. Гл. р., Кл.Гл. ДАЙСЦІ ДА ПУГІ. Няхай (хай) сабе.  ДА ПУГІ ДАЙСЦІ. ДАРМА ШТО, АЛЕ (а). Дарма што нехарошая [непрыгожая], але разумная, ручая [умелая, залатыя рукі], совесная [сумленная]. Гл. р., Кл. Дарма што стары, але здаровы. Тамсама. Дарма што нявучаны, але пра ўсё вам раскажа. Гл. р., Зубар. Дарма што сівы, а мае сілы. Бабр. р., Міхал.Гл. АРАЦЬ ДАРОП. каму. Гл. ДАЦЬ ДАРОГУ каму.ДАРОГУ ПЕРАСЯКЕРЫЦЬ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁