хлопчыкам загуды дала, аднаго... аднаго палюбіла. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). каму, чаму. Гл. ДАВАЦЬ ГАНЬБУ каму, чаму.ДАВАЦЬ ПАПУСКУ Вельмі ж вялікую папуску дала свайму сыну, нават у школе не слухае. Сл. р., Трух. Ззамаладу не даваў папускі — чалавекам выйшаў. Тамсама. Гл.: Пол., 1966, № 9, стар. 177. ДАВАЦЬ ПЕРУНОЎ каму. ДАЦЬ ПЕРУНОЎ каму. Гняўліва, з пагрозамі гаварыць, крычаць, ускідвацца на каго.Хай толькі нап'ецца — пабачыць! Жонка дасць яму перуноў, што не рады будзе той гарэлцы! Шчуч. р., Будр. Прыехала матка — а ўсё недагледжанае. Ох і дала ж перуноў бацьку! Тамсама. Ледзь-ледзь дачакаліся: урэшце дзесь чорт знёс, — тут агент некалісь быў, — уляціць у хату, так стане даваць перуноў, што, здаецца, збег бы са свету. Гэткі ж нягодны ды ліхі быў. Тамсама. Ці што, а перуноў даваць майстар! Тамсама. Параўн. (у руск. кніжн.): метать громы и молнии. ДАВАЦЬ ФАЕРУ Ён і старшыні дасць хваеру. Гл. р., Кл. Нямаш [няма] ужо Амілі, што ўсім фаеру давала. Чуць малячку што: "Я табе дам фаеру!" Гл. р., пас. Я. Куп. Параўн. (у руск.): задать жару. ДАВАЦЬ ЦУБА (цубака). ДАЦЬ ЦУБА (цубака). Неяк [аднойчы] бабу аблічыў на базары. Як нарабіла крыку! Ён бачыць — непярэліўкі ды ў ногі. Во даў цуба! Гл. А не выкруцішся — то што? — цубака давай. Тамсама.каго. Збедніць, зрабіць каго жабраком. Адлюстроўвае свет уласніцтва.  ДАВЕСЦІ ДА ТОРБЫ Карты і пана давялі да торбы. Акцябр. р., Воз. Такі гаспадар да торбы давёў бы. Стар. Дар. Параўн. (у руск.): пустить по миру. ДА ГАЛАВЫ БРАЦЬ (узяць) ДАГАРЫ НАГАМІ. 1. Зачапіўся за нештась і так паляцеў дагары нагамі, што чуць узгробся. Навагр. р., Свіц. Паляцеў дагары нагамі з воза. Карэл. р., Мірат. Не лезь, бо загрыміш дагары нагамі. Гл. р., Кл. Яна брык дагары нагамі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).  У беспарадку, у бязладдзі.  2. Схадзіце ў клас, паля*ньце [пагляньце, паглядзіце], што робіцца: усё дагары нагамі. Малад. р., Радашк. Прыйшла з Валеўкі, а тут усё чысценька дагары нагамі. Навагр. р., Свіц. Свавольнічаць.  3. Ходзіць дагары нагамі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Назбіралася поўная хата і пайшлі дагары нагамі. Гл. р., Кл.Усё не так, а насуперак (чаканням, намерам, спадзяванням
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напецца
12 👁