Тыя гады [калісьці] прыедзеш з таго Крацкова, дык за месяц духі падцягне, без сілы… Гл. р.,
Кл. З блакады [з часоў партызанскай вайны] выйшаў — дык чуць ногі перастаўляў: духі
падвяло, састарэў. Гл. р., Слаўк.Вельмі дружна, у поўнай згодзе (жыць).
ДУША Ў ДУШУ.
Яны вельмі моцна таварышавалі адзін з другім, і не было на свеце нічога такога, каб яно
магло разлучыць іх таварыства. Жылі яны душа ў душу, што ніколі не жывуць так і родныя
браты. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).у каго, чыя. Вялікі спалох (пры нечаканым,
знянацку, страху).
ДУША Ў ПЯТКІ (схавалася)
А ў самой душа ў пяткі схаваецца, як убачыш пень. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).
Гарэй [горш] спалохаўся: думае, едуць разбойнікі. Залез у канаву, ляжыць, а душа ў пяткі
схавалася. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Так ён спалохаўся мядзведзя, што душа ў пяткі...
схавалася. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП).Памерці, сканаць, загінуць.
ДУШОЮ ЗАГАВЕЦЬ.
Звезлі ў тую Нямеччыну. Там і душою загавела. Яна ж хварэла, тады ёй палепшала. А тут
вайна, а тут бяда. Завезлі, і ніхто не ведае, дзе загавела душою. Гл. Як дзеўка душою загавела.
Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).
Параўн. (у руск. кніжн.): отдать богу душу.
ДУШУ АДДАЦЬ ЧОРТУ.
ДУШУ ВЫНЯЦЬ (выцягнуць, дастаць)
Гл. ЧОРТУ ДУШУ АДДАЦЬ.з каго. З адцен. асудж., пагардл. Чымсьці непрыемным,
дакучлівым і працяглым змучыць каго.Жартачкамі ды жартачкамі… А гэтымі жартачкамі ён
душу выняць можа. Малад. р., Бор. Казала і казаць буду: не чалавек, што ў вочы лістом, а
пападзіся, то ён з цябе душу выйме, ён душу з цябе дастане. Тамсама. Хоць з нашае [вёскі],
але ён нягоднік: умее душу выцягнуць. Кап.Гл. АД'ЯДА (перая*да) ДУШЫ (сэрца). З усёю
шчырасцю, як змога, старанна (працаваць, рабіць).
ДУШЫ АД'ЯДА (перая*да).
ДУШЫ ПАСЛУХАЮЧЫ.
Робім [працуем] душы* паслуха*ючы. Гл. р., Кл. І бацька і сыны шчырыя на рабоце. А тая ж
— усё жыццё робіць душы паслухаючы. Гл. р., Ад. Усё лецечка ўсе ўсімі [уся сям'я] рабілі
[працавалі] душы паслухаючы. Гл. р., Н. Жыц.
Параўн. (у руск.): от души, не покладая рук.
ДРЫГАВІЦА Ў НАГАХ.
Слабасць; слабы, няўстойлівы (пра чалавека). Куды яму гуляць? У яго ўжо дрыгавіца ў нагах.
Гл. р., Кл. Ці цеперся было!.. Тады, брат, у цябе дрыгавіцы ў нагах не было. Тамсама. ДЫК І
НЕ ЖЫЎ.
ДЫХАЦЬ НЕ ДАЦЬ
Дадатковыя словы
адяда, сямя
10 👁