Адбіраючы з сваёй картатэкі народныя фразеалагізмы на гэтую кнігу, аўтар не браў пад увагу: ужываецца або не ўжываецца той ці іншы фразеалагізм у беларускай літаратурнай мове, сустракаецца ці не сустракаецца ён у суседніх славянскіх мовах — рускай, украінскай, польскай. Хацелася паказаць не толькі багацце, а і разнамаснасць, разнастайнасць і самабытнасць народнай фразеалогіі беларусаў.   Крыніцы кнігі Асноўных крыніц матэрыялу гэтай кнігі тры: - аўтарскія запісы; - надрукаваныя тэксты жывой народнай мовы і фальклорныя творы; - зборнікі беларускіх народных прыказак і прымавак. Коратка пра кожную з крыніц. У гэты, першы выпуск "Беларускай фразеалогіі" трапіла толькі частка матэрыялаў, што занатоўваліся аўтарам амаль усе пасляваенныя гады (больш інтэнсіўна — з 1950 года). Збіранне фразеалагізмаў мае сваю спецыфіку, прыкметна адрозніваецца ад збірання лексікі. У першым выпадку "на ўзораенні" збіральніка шматлікія варыянты пытанняў: "Як у вас называюць гэтую рэч?", "Што абазначае слова гузяка?", Ці кажуць у вас так?", "У вёсцы Палужжа ёсць слова дамоўніца. А ў вас?" Такіх і падобных пытанняў, збіраючы фразеалагічныя матэрывялы не выкарыстаеш. Цярплівае і засяроджанае слуханне трэба спалучаць з уменнем весці і ажыўляць гутарку, размову. І толькі добра ўчуўшы фразеалагізм, зважаючы на тое, з кім гутарыш, як успрымае субяседнік пытанне і ці зможа на яго адказаць, можна спытацца, каб дакладней высветліць значэнне выслоўя. Дзве ілюстрацыі. Жанчына прадае каштэлі, салодкія яблыкі, і расказвае: — У нас гэ*дакіх каштэ*ляў — мы стаўпе*цкія, недалёка ля Сто*ўпцаў, — мо' тон тры будзя. Прые*дзяця — яшчэ й на стол зьбяру. А яблыкаў таньне*й прадамо*. Сэнс спалучэння на стол сабраць [збіраць] быў зразумелы, але пачутая ілюстрацыя — не дастатковая. — Як гэта "зьбераце на стол"? — Ці сваяк які, ці чалавек харошы трапіцца, то трэба сабраць на стол: кап чыста заслаць, паставіць чаго ёсць. 2. — Я ж адрэзанаю лустаю жыла. — Чаму адрэзаная скіба? (Я ведаў, што ў раёне бытуюць словы луста і скіба з адным значэннем.) — І ў бацькоў не была сірата, й гаспадара [мужа] мала [мела], а ўсю жытку адна, — век сама сабою. — А нашто так кажаце: "Адрэзаная луста"? — А што з адрэ*занае лу*сты, ці, хай сабе, скібкі? Як ні ссо*хня, то зьяду*ць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўзбраенні
20 👁