прыносіць задавальненне. Ідуць гады імклівага жыцця. Наш час вымагае не бясследнага
існавання, а жыцця, запоўненага клопатам і працаю, жыцця для Радзімы-Бацькаўшчыны.
Змест кнігі
Фразеалагізмы (фраземы, фразеалагічныя адзінкі) — гэта спалучэнні,
- якія складаюцца не менш як з двух слоў і ўтвараюць словазлучэнні (даць перуноў, хварэць
на пана);
- якія маюць адзіны, цэласны сэнс; сказаць інакш, фразеалагічную адзінку характарызуе
семантычнае адзінства, цэласнае лексічнае значэнне; так, фразеалагізм у свіныя галасы
складаецца з трох слоў, але значэнне яго не вынікае са значэння слоў у, свіныя, галасы, яго
сэнс: позна, запознена; лі*са фарбаваць — выкручвацца, хітраваць;
- якія маюць значэнне слова ці словазлучэня: а) ездзіць бачком — хітраваць, прыстасоўвацца,
пірагі адпячы — адпомсціць, не дараваць, ра*дзіць ра*ды — раіцца, казу пасвіць —
адставаць, спа*сці з цела — схуднець, чортам падшыты — хітры, вірутнік, негадзівец; б) як
за сябе закінуць — хутка з'есці, хутка выпіць, як пані (бабе) сесці — вельмі мала зямлі,
плошчы;
- якія не ўтвараюцца ў працэсе маўлення (у гутарцы, размове), а ўзнаўляюцца як гатовыя
моўныя адзінкі;
- якія не падзяляюцца ў сінтаксічных адносінах (сінтаксічна непадзельныя) і выступаюць —
незалежна ад колькасці слоў-кампанентаў — у ролі аднаго члена сказа;
- якія ў большасці выпадкаў характарызуюцца экспрэсіўна-эмацыянальнаю ацэначнасцю:
блынды правіць — з адценнем асуджэння, дакору, казу пасвіць — з адценнем іранічнасці,
танок вадзіць — з адценнем паэтычнасці.
Фразеалагізмы маюць свае разнавіднасці. Не ўсім ім уласцівы адзначаныя асаблівасці.Ёсць,
напрыклад, фразеалагізмы, што складаюцца з двух слоў, з якіх адно не самастойнае: пад
носам, а*т сабе, на* табе. Выслоўі рэбры ды скура (вельмі худы), ціха і свята (таемна,
таямніча) уласна словазлучэннямі не з'яўляюцца, але яны таксама належаць да
фразеалагізмаў. А фразеалагізмы тыпу куды ногі нясуць, куды вочы глядзяць структурна
маюць выгляд сказаў.
"Беларуская фразеалогія" — гэта фразеаграфічная праца, якая з'яўляецца кнігай
фразеалагізмаў, тлумачальным слоўнікам фразеалогіі народнай беларускай мовы. Такую
фразеалогію называюць народнай. Яна складае істотную часціну багаццяў беларускай
нацыянальнай мовы. Народныя фразеалагізмы ствараюцца і жывуць у мове народных мас.
Адны з гэтых фразеалагізмаў трапляюць у літаратурна-кніжную мову і замацоўваюцца ў ёй,
другія застаюцца па-за кніжнаю моваю. Ні фразеалогія беларускай літаратурнай мовы, ні
народная фразеалогія пакуль што яшчэ спецыяльна не збіралася, не сістэматызавалася, а
значыць — і не размяжоўвалася. Таму могуць быць памылкі з аднясеннем некаторых
фразеалагізмаў да народных (ці наадварот). Кніга "Беларуская фразеалогія", зразумела,
адлюстроўвае толькі частку народных фразеалагізмаў, пачэрпнутых з мовы носьбітаў
традыцыйных беларускіх народных гаворак канца XIX — першай паловы XX ст
Дадатковыя словы
зесці, зяўляецца, зяўляюцца
23 👁