Памяці дарагіх родных Карпа, Савы, Вольгі, Інэсы Янкоўскіх, якія загінулі ад рук фашыстаў   ПРАДМОВА   Замест уступу Задума збіраць і ў пэўнай меры адлюстраваць у кніжках беларускую народную фразеалогію з'явілася ў аўтара гэтай працы ў дні апошняй сусветнай вайны. Вынішчэнне здабыткаў народа (а яно бязлітаснае, жорсткае вынішчэнне, прыходзіла за доўгую гісторыю на зямлю Беларусі многа разоў і з розных бакоў), вялікія страты краю (ад спальвання гарадоў, мястэчкаў, вёсак, пасёлкаў да людаедскага забойства гітлераўцамі ляснічых і настаўнікаў, пчаляроў і плытагонаў, бабулек і ўнукаў-неўмалятак sic.—MR.) клікалі да дзеяння і да настойлівага роздуму, непазбыўных клопатаў розуму, душы і сэрца: невымерна цяжкі быў лёс роднай Беларусі, а яна стварыла неацэнную культуру, вартую замілавання і захаплення, высокага гонару і найвышэйшай ацэнкі. Гэта перш за ўсё — няпісаная культура беларусаўх, толькі часцінка якой занатавана і надрукавана, захавана, такім чынам, ад беззваротнай страты. Не раз здавалася, што перажыць вайну, дачакацца міру і спакою наўрад ці давядзецца. А ўцалею, выжыву, адно будзе — няспынная праца чорнарабочага на ніве роднай філалогіі. Каля дарогі з Лагойска ў Плешчаніцы, недалёка ад Гарбатага маста на Дзвінасе, ідучы ў разведку ў час навальнай блакады ўвесну 1944 года, я закапа*ў на паляначцы між дзьвюх хвоек старонкі майго дзённіка і першы агульны сшытак народных выслоўяў, якія запісаў у вёсках Маладзечанскага, Мінскага і Лагойскага раёнаў. У блакаду на абшары між Вілейкаю, Докшыцамі, Лепелем, Халопенічамі, Барысавам і Мінскам загінулі тысячы людзей, звалены і знявечаны незлічоныя дрэвы і дрэўцы, а паляны ўзаралі міны, снарады і шыны смертаносных машын. Мірным часам не раз ездзіў на Дзвінасу, як заўсёды — чыстую, крыштальную, толькі крыху абмялелую, шукаў свой скарб. І не знайшоў. Аднавіць памяццю запісы ўдалося толькі часткова. Яны і з'явіліся пачаткам маёй картатэкі, у якой налічваюцца сёння тысячы разнастайных і разнамасных народных фразеалагізмаў, прыказак, прымавак, вітанняў, пажаданняў. Гэтая друкаваная праца з'яўляецца працягам двух выданняў кніжкі "Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы", а таксама публікацый у розных зборніках і ў любімым "Полымі". Вайна адышла, хоць і не забылася. Ніякі аптымізм не загоіць усіх цяжкіх ранаў, не ўсё страчанае вяртаецца і аднаўляецца. Але мая задума пакрысе ажыццяўляецца, і гэта
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявілася, зявіліся, зяўляецца
23 👁