ГОЛАСАМ ГАЛАСІЦЬ.
Хавалі, дык голасам галасіла, а схавалі і забылася. Малад. р., Вал. Яны ўжо голасам галосяць,
баяцца тае бяды, якое яшчэ і не бачна. Сл. п., Пярэвал. (А. Сержп., КАБСП). Прыхіліўшы
галовачку, голасам галосіць. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). Азывацца, заяўляць пра сябе,
пра сваю прысутнасць, пра тое, што жывеш.
ГОЛАС (галасок, галасочак) ПАДАВАЦЬ. ГОЛАС (галасок, галасочак) ПАДАЦЬ.
Гадоў з дваццаць голасу не падаваў. Ато, бач, пасылкі шле. Пух. р., Жыц. Як нарвецца, што
багата грыбоў, то голасу не падасць. Крычы ці не крычы — маўчацьме. Хітрасць такая. Гл. р.,
Кл. Можа каму голас падавала, а цябе і не чакала? Віл. р., Раёўка. Тонкі голас падавала.
Баран. р., В. Чарн. Падай, мілы, галасочак. Карэл. р., Лукі. Маўчыць, хоць бы галасок падала.
Дзярж. р., Чарк.Зусім аднолькавыя (пра голас, тэмор голасу, манеру гаварыць, спяваць).
ГОЛАС У ГОЛАС.
Меншая — голас у голас як большая [пра сясцёр]. Гл. р., Кл.
Гл.: волас у волас.
ГОЛАС У ГОЛАС, ВОЛАС У ВОЛАС.
Голас у голас, волас у волас. Лід. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). А калі возьмеш мяне замуж, дык я
дванаццаць сыноў спараджу — голас у голас, волас у волас. Гарад. п., Вараўл. вол. (Е. Рам.,
БНК). Дванаццаць малайцоў голас у голас, волас у волас. Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV).
Гл.: голас у голас.
Гл.: волас у волас.
ГОЛАСУ (галасочку) ДАЦЬ.
ГОЛЫ ГАЛЬЦОМ. 1.
Мо' і гэта ваш вучаны розум? Голыя гальцом дзень на сонцы пякуцца!.. Гл. р., Бяроз.Такі, у
якога анічога няма, ніякае маёмасці.
2.
Прыйшоў з вайны голы гальцом. Зразу абпазычыўся вельмі, а ўзяўся, узяўся і абжыўся. Гл. р.,
Бабр. А ці чулі? Смеху было! Сталі ўсе ўсімі крычаць на прымака, сталі сварыцца на яго ды
казаць на яго, што такі ды сякі, што голы гальцом прыйшоў, дык ён што? Дык ён, доўга не
думаючы, усё скідаў у кучу, і з сябе ўсё ў кучу, тады: "Наце вам усё вашае і дачку вашу!" І
пайшоў. Бабр. р., Брожа.каго куды. каго куды. Настойліва, неадступна прымушаць,
выпраўляць кагосьці кудысьці.Гонам гоняць з хаты, (І. Нас., СБП). Прыходзіць кажанны
[кожны] вечар, сядзіць, курыць, даядае [дакучае], хоць яго гонам гані. Уш. р., Арэх.
Большую, дальбог, гонам гнала замуж, пакуль не збыла з бацькавае хаты. Ст. Бабр. Я ж
зусім сходалася, а вы гонам гоніце — рабіць і рабіць. Ці мне палячыцца не трэба? Леп. р.,
Вор. Хто цябе гоніць у сугон? Заўтра дакосім. Мсц. р. (Г. Юрч., Пол.).Нагаравацца,
намучыцца, набрацца мукі.
ГОРА ПРЫНЯЦЬ
Дадатковыя словы
тэмбр
11 👁