ГЛУПСТВА ПЛЕСЦІ. Была і ў нас такая спрэчка. Я не стрымала: кінь, кажу: пляцеш глупства нейкае. Віл. р., Будсл. Ведаць не ведае, а бярэцца. Выйшаў гэткае глупства плесці, што сорам слухаць. Тамсама. Ат! Не пляці ты глупства. Абы што… Малад. р., Радашк. Параўн. (у руск.): плести чепуху, молоть вздор. ГЛУХАЯ ЦЯЦЕРА. ГЛУХІ ЦЕЦЯРУК. ГЛЯДЗЕЦЬ НА ПАПОВЫ САНІ. І мне ж было цяжка. Так што глядзеў на паповы сані. Кап. р., Аксам. Ужо глядзіць на паповы сані, а кепства людзям робіць. Тамсама.Рупіцца пра свой выгляд, пра здароўе; берагчы сябе, сваё здароўе.  ГЛЯДЗЕЦЬ СЯБЕ. Разумны, харошы [прыгожы]. Скажыце, такі спакойны і вельмі глядзіць сябе, шануецца. Дзіва, што дзеўкі аж растаюць. Гл. р., Слаўк. Ты, мае дзеткі, глядзі хоць сябе. Я — старая, як е [ёсць], так і добра, а табе жыць трэба, слабы ты. Глядзеў бы сябе, а не мне слаць вагэтае [вось гэтае]. Гл. р., Кл. Самой трэба глядзець сябе. Мо' ж не маленькая, што і сябе не глядзіш! А то апусцілася, што скора з цябе смяяцца стануць. Малад. р., Радашк. Параўн. (у руск.): следить (смотреть) за собой. ГЛЯДЗЕЦЬ УГАРУ. ГЛЯДЗЕЦЬ У ЧАРКУ (глыбока). ЗАГЛЯДАЦЬ У ЧАРКУ (глыбока). Ці не чула? Прыязджалі ж сыны нашага. Адзін, большы, Іван, — ого! Жонка харошая, сыны два харошыя, вельмі адзетыя. А меншы — той што? Той любіць глядзець у чарку глыбока. Бабр. р., Міхал. Дужа глыбока глядзеў у чарку. І дзе іх [грошай] набрацца? Мсц. р., Ход. Глядзіць у чарку глыбока. Мсц. р., Баг. (М. Гар., НП). Перастаў бы ў чарку заглядаць. Мсц. р., Зар. Э, кумок-галубок, няхай той серадзіць [посціць у сераду], хто ўгору глядзіць. Арш. р., Выс. (Е. Рам., БНК). Зачаста глядзеў угару, а і служба не любіць гэтакіх. Докш. р., Даўг. каго, што ЯК ВОКА. Вельмі старанна і беражліва даглядаць, рупліва зберагаць, ахоўваць каго, што.Дзіцятка тое глядзяць як вока. Асіп. р., Лап. Мо ж не забыўся: у нас быў пастушок, Марцін з Бабровіч, ото старанны і разумны хлопчык. Тавару глядзеў як вока. Гл. р., Кл. Прыедзе, дык усякі раз з кніжкамі і паперкамі. Што як што, а паперкі свае кладзе і накажа [загадае, папярэдзіць]: "Глядзі, мамка, іх як вока!" Тамсама. Параўн. (у руск. кніжн.): беречь как зеницу ока. ГНАЦЬ У СУГОН каго куды. Гл. ГОНАМ ГНАЦЬ каго куды.ГОД АД ГОДУ. За маёю памяццю не было пяску. Год ад году пяску болей, голы сыпучы пясок. Нараўл. р., Даўл. (Хрэстам.). Пасёлак [імя] Янкі Купалы год ад году большае і большае. Там і вуліца простая, шырокая. А нашае Клетнае меншае, бо гразі на вуліцы багата. Гл. р., Кл. Не то валоў — і коней у нас год ад году меней. Бо ім рабіць няма чаго. Столькі машын! Тамсама.Прычытваючы, голасна плакаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁